Юнгфрау — гара ў горнай сістэме Альпаў. Вышыня 4158 м. Адна з самых вядомых гор у Швейцарыі. Трэцяя па вышыні гара Бернскіх Альпаў, разам з вяршынямі Айгер і Мёнх утварае адметную на від групу. Праз вяршыню Юнгфрау праходзіць мяжа паміж швейцарскімі кантонамі Берн і Вале.
- ↑ Юнгфрау // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.