Эміль Затапек (чэшск.: Emil Zátopek; 19 верасня 1922, Капршыўніцы — 22 лістапада 2000, Прага) — чэхаславацкі лёгкаатлет, шматразовы алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету ў бегу на доўгіх дыстанцыях.
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён (1948 — 10 000 м, 1952 — 5000 м, 10 000 м, марафон), 3-разовы чэмпіён Еўропы (1950 — 5000 м, 10 000 м, 1954 — 10 000 м), 18-разовы рэкардсмен свету (1949—1955) на дыстанцыях ад 5000 м да 30 000 м. У 1948—1954 гадах не прайграў ніводнага старту на 10 000 м, выйграўшы 38 забегаў.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|