Эла Аляксандраўна Сяліцкая |
Нараджэнне |
30 красавіка 1965(1965-04-30) (59 гадоў) |
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
Эла Аляксандраўна Сяліцкая (у дзявоцтве Яўсюк; нар. 30 красавіка 1965) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Старшыня Беларускай федэрацыі плавання (з 2017).
Біяграфія
Плаваннем пачала займацца ў школе[1]. Cтала майстрам спорту СССР па плаванні, аднак ва ўзросце 15 гадоў вырашыла пакінуць прафесійны спорт[2].
Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 2009 годзе працавала начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[3].
У 2011 годзе прызначана намеснікам Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4].
3 мая 2017 года абрана старшынёй Беларускай федэрацыі плавання[5].
Замужам, мае сына[2].
Узнагароды
Зноскі