Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці |
---|
Економіко-технологічний інститут імені Роберта Ельворті |
Арыгінальная назва |
Економіко-технологічний інститут імені Роберта Ельворті |
Міжнародная назва |
Economics and Technology Institute Robert Elworthy |
Заснаваны |
1993 |
Размяшчэнне |
Крапіўніцкі |
Юрыдычны адрас |
вул. Чыкаленкі 3, Крапіўніцкі, Украіна |
Сайт |
eti.kr.ua |
Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Крапіўніцкім.
Агульная характарыстыка
Гісторыя інстытута вядзе пачатак з 1993 года, калі быў створаны Кіраваградскі інстытут камерцыі. У 2009 годзе адкрыты эканоміка-прававы каледж. У жніўні 2017 года адбылася змена ўладальнікаў інстытута. Новым уладальнікам стаў Дабрачынны фонд "Эльворці". У снежні 2017 года была зменена назва інстытута на сучасную. З 1996 года вучэльня плённа супрацоўнічае з Корпусам міру (ЗША) і запрашае высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі для доўгатэрміновага выкладання на факультэтах інстытута.
Адукацыйная дзейнасць у эканоміка-тэхналагічным інстытуце сёння ажыццяўляецца на адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні «Бакалаўр» па наступных напрамках падрыхтоўкі: «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Эканоміка», «Прыкладная механіка», «Камп'ютарныя навукі». У эканоміка-прававым каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка па адукацыйна-кваліфікацыйнага ўзроўню «Малодшы бакалаўр» па напрамках падрыхтоўкі «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне». Таксама студэнты маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў магістратуры па напрамку падрыхтоўкі «Менеджмент».
Спасылкі