Эдуард Сігізмундавіч Ярашэвіч

Эдуард Сігізмундавіч Ярашэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 жніўня 1937(1937-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1986(1986-10-06) (49 гадоў)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Эдуард Сігізмундавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1937, Бабруйск — 6 кастрычніка 1986, Смілавічы) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У 1954 годзе скончыў Смілавіцкую сярэднюю школу Мінскай вобласці. З-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Сябра СП СССР з 1970 года.

У 1956 годзе ў рэспубліканскім друку было змешчана першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983), «Чакаю цябе, раніца» (1987), а таксама зборнік гумарыстычных апавяданняў «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С.298
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С.516


Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!