Па сюжэце, кароль Гаральд раптоўна памёр, і цяпер волат Шрэк вымушаны стаць каралём. Шрэк паважае сямейныя традыцыі сваёй жонкі Фіёны, але кіраваць каралеўствам вельмі не жадае. Таму ён з Аслом і Катом у ботах адпраўляецца на пошукі новага караля. Але пакуль Шрэк шукае караля Артура — іншага спадчынніка, прынц Чармінг намышляе новыя поскудзі.