Школа была адчыннена 1 верасня 1964 года, з 850 навучэнцамі працавала 42 настаўніка. 70-я гады — школа мела падсобную гаспадарку, дзе гадавалі парасят і трусоў. Працаваў навучальна-вытворчы камбінат, дзе вучні старэйшых класаў атрымвалі вадзіцельскія правы. У 1994 годзе школа пачала працу ў экалагічным кірунку.
З 1997 года працуе экалагічны куток. Школа з’яўляецца рэспубліканскай пляцоўкай па апрабацыі актыўных метадаў і формаў навучання здароваму ладу жыцця. Педагогі вучэльні вядуць эксперымент па выкладанні ўрокаў здаровага ладу жыцця.
У 2016 годзе навучалася 406 навучэнцаў у 21 класе[1].