«Чырвонае і чорнае» (фр.: Le Rouge et le Noir) — раманСтэндаля, апублікаваны ў 1830 годзе. Існуе мноства гіпотэзаў, чаму аўтар абраў менавіта такую назву, але адназначнага меркавання не існуе[1].
У рамане раскрываецца трагічная гісторыя Жульена Сарэля, «у душы якога ідзе барацьба паміж прыроднай шляхетнасцй і небяспечнымі марывамі славалюбства». Паказваючы жыццё героя, аўтар адначасова вымалёўвае тры сацыяльныя слупы французскага грамадства пасля рэвалюцыі 1793 года: буржуазію, духавенства, дваранства.