Чырвонае возера |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,78 км |
Шырыня |
0,35 км |
Плошча |
0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі |
2 км |
Басейн |
Плошча вадазбору |
2,75 км² |
Выцякаюць |
бяссцёкавае |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Чырвонае.
Чырво́нае возера — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Блізніца.
Плошча паверхні 0,2 (0,21[1])км². Даўжыня 0,78 (0,77[1]) км, найбольшая шырыня 0,35 (0,25[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2 (2,1[1]) км. Плошча вадазбору 2,75 км².
Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўднёвыя і паўночныя схілы катлавіны невыразныя, астатнія маюць вышыню ад 3 да 5 м, пад лесам. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія і забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага забалочаная пойма.
Возера бяссцёкавае.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі