Магістральная федэральная аўтамабільная дарога М52 «Чуйскі тракт» — аўтамабільная дарога федэральнага значэння ў Расіі ад Новасібірска праз Ташанту да дзяржаўнай мяжы з Манголіяй. Працягласць 953 км. Пралягае па тэрыторыі Новасібірскай вобласці, Алтайскага края і Рэспублікі Алтай. Уведзена ў эксплуатацыю 1 студзеня 1935 года.