Чачалёўскае |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
1,14 км |
Шырыня |
0,61 км |
Плошча |
0,53 км² |
Аб’ём |
0,00119 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
3,3 км |
Найбольшая глыбіня |
3,3 м |
Сярэдняя глыбіня |
2,2 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
да 0,39 ‰ |
Празрыстасць |
да 1 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
64,5 км² |
Упадаюць |
Аржаніца, ручай |
Выцякаюць |
Аржаніца |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Чачалёўскае возера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці.
Знаходзіцца ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км на паўднёвым усходзе ад горада Глыбокае, каля вёскі Чачалі.
Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,2 м. Даўжыня 1,14 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб'ём вады 1,19 млн. куб. м. Плошча вадазбору 64,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і паўночным усходзе вышынёй 5–8 м, пясчаныя, парослыя хмызняком, месцамі забалочаныя. Літаральная зона займае каля 31 % плошчы возера. Дно выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера цячэ рака Аржаніца, на поўначы ўпадае ручай з возера Белае. Зарастае да глыбіні 2,3 м на адлегласці 100—125 м ад берага.
У Чачалёўскім возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, карась, язь, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі