«Чароўны рог хлопчыка» (ням.: Des Knaben Wunderhorn) — трохтомны зборнік нямецкіх народных песень, складзены Ахімам фон Арнімам і Клеменсам Брэнтана і апублікаваны ў Гайдэльбергу ў 1805—1808 гг.
Апісанне
Зборнік з’яўляўся важнай крыніцай фальклорнага матэрыялу на працягу ўсяго XIX стагоддзя. Тэматыка зборніка карэлявала з ідэямі пангерманізму, якія ставілі за мэту стварэнне моцнай і аб’яднанай Германіі, якія б лучыла ўсіх падзеленых палітычнымі межамі немцаў. «Чароўны рог хлопчыка» меў вялікую папулярнасць ва ўсім нямецкамоўным свеце; Іаган Вольфганг фон Гётэ, адзін з найбольш уплывовых тагачасных пісьменнікаў, адзначаў, што гэты зборнік «заняў сваё месца ў кожным доме».
Арнім і Брэнтана, як і астатнія збіральнікі народных песень XIX стагоддзя, вольным чынам рэдагавалі змест сваіх зборнікаў. З’яўляючыся таленавітымі паэтамі, некаторыя з песень яны выдумалі самастойна. Таксама некаторыя з песень дастасоўваліся да метрычнай сістэмы і тагачаснай фанетыкі нямецкай мовы, што паўплывала на першапачатковы выгляд народнага матэрыялу.
Выбраныя песні з гэтага зборніка былі пакладзеныя на музыку Веберам, Мендэльсонам, Шуманам, Лёвэ, Брамсам і Цэмлінскім.
Густаў Малер прылічаў гэты зборнік да сваіх любімых кніг і цягам большасці свайго жыцця ставіў на музыку яго змест.
Цікавыя факты
Пазней Ахім Фон Арнім судзейнічаў першаму выданню «Казак братоў Грым».
Спасылкі