Цёмнахвойны лес — лес, у якім пераважаюць ценевынослівыя іглічныя дрэвы: елка, піхта і інш.
Пасля ляснога пажаругар звычайна спачатку зарастае больш святлалюбнымі дрэвамі: драбналістымі пародамі (асіна, бяроза), хвояй або лістоўніцай. Дрэвы цёмнахвойных парод спачатку ўтвараюць ярус падросту ў драбналістых лясах; падрастаючы, яны ўтвараюць досыць шчыльны другі ярус. Пасля адмірання асін і бяроз дрэвы ніжніх ярусаў становяцца асноўнымі пародамі лесу.
Пры адсутнасці пажараў сібірскі хваёвы лес таксама можа паступова замяніцца кедравым.
У Расіі цёмнахвойныя лясы з перавагай піхты і елі называюць урманамі[1].