Цялецкае возера, Алтынколь, Залатое возера — возера на паўночным усходзе Алтая, у Рэспубліцы Алтай (Расія), на вышыні 436 метраў. Плошча — 223 км², даўжыня 77 км, шырыня да 5,2 км, глыбіня да 325 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Берагі стромкія, скалістыя. Упадае каля 70 рэк, у тым ліку Чулышман, выцякае рака Бія. Ледастаў няўстойлівы. Вада вельмі празрыстая (да 14 м). На берагах пасёлкі Артыбаш, Іагач і Яйлю з цэнтральнай сядзібай Алтайскага запаведніка і Цялецкай азёрнай станцыяй. Раён турызму і адпачынку.
Літаратура