Хуан Рамон Гансалес дэ Балькарсэ (ісп.: JJuan Ramón González de Balcarce; 16 сакавіка1773, Буэнас-Айрэс — 12 лістапада1836, Кансэпсьён-дэль-Уругвай) — аргенцінскі ваенны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Хуан Рамон удзельнічаў у барацьбе супраць брытанскага ўварвання ў 1807 годзе, і ў ваеннай кампаніі ў Перу 1812 пад камандаваннем генерала Мануэля Бельграна. Займаў пасаду губернатара Буэнас-Айрэса з 1818 да 1820 г. За гады кіравання дэ Росаса займаў пасаду міністра абароны. У 1832 годзе ён зноў быў абраны губернатарам Буэнас-Айрэса. 11 кастрычніка 1833 года адбыўся судовы працэс супраць дэ Росаса. У гэты час пад сценамі рэзідэнцыі губернатара сабраўся вялікі натоўп гауча і беднякоў, якія патрабавалі вызвалення Росаса з-пад варты і адстаўкі Балькарсэ. Войскі, якія павінны стрымліваць натоўп, павярнулі зброю супраць урада і далучыліся да народа. Балькарсэ быў аддадзены пад суд, а яго месца заняў Хуан Хасэ В’ямонтэ. Балькарсэ быў заключаны і памёр у ссылцы ў Кансепсьён.