Хуан Гунван (кіт. 黃公望 ; 1269 — 1354) — кітайскі мастак эпохі Юань.
Творчасць
Хуан Гунван належыць да «Чатырох вялікіх майстроў эпохі Юань», сярод якіх разам з ім называюць Ні Цзаня, У Чжэня і Ван Мэна. Гэта не творчае аб’яднанне мастакоў, а форма прызнання іх таленту і ўкладу ў кітайскі жывапіс зроблены нашчадкамі. Гэты традыцыйны склад з чатырох юаньскіх мастакоў зацвердзіў сваім меркаваннем аўтарытэтны мінскі тэарэтык і жывапісец Дун Цічан (1555—1636).
Зноскі