Хрысціянскі сацыялізм

Крыж на чырвоным фоне — сцяг, які частей усяго выкарыстоўваецца хрысціянскімі сацыялістамі.

Хрысціянскі сацыялізм — напрамак грамадскай думкі, які аб’ядноўвае сацыялістычную мадэль эканомікі і традыцыйную хрысціянскую этыку[1]. Узнік у другой палове XIX стагоддзя. У ліку родапачынальнікаў — Ф. Ламенэ (Францыя), Ф. Д. Морыс, Ч. Кінгслі (Вялікабрытанія), Ф. Дастаеўскі, С. Булгакаў (Расія). Шэраг прынцыпаў хрысціянскага сацыялізму ўключаны ў сацыяльную дактрыну сучаснага каталіцызму[2].

Ідэі хрысціянскага сацыялізму знайшлі асаблівы водгук у Лацінскай Амерыцы.

Ідэалогія і базісы

Хрысціянскі сацыялізм прапануе для вырашэння карэнных праблем сучаснасці людзям выкарыстоўваць маральнае ўдасканаленне, хрысціянскую любоў і супрацоўніцтва класаў, а такія з’явы як капіталізм, эгаізм і эксплуатацыя цалкам знішчыць. Хрысціян-сацыялісты імкнуцца да сацыяльнай справядлівасці, а царкву і рэлігію бачаць як памочнікаў. Дадзеная ідэалогія мае на ўвазе пабудову грамадства, дзе будуць існаваць справядлівы падзел рэсурсаў, сумленнасць, роўнасць усіх людзей, любоў да бліжняга (братэрства), маральнасць. У аснову такога грамадства павінны быць пакладзены гуманізм і вучэнне Хрыста. Хрысціянскія сацыялісты мяркуюць, што пры такім ладзе чалавецтва дасягне хрысціянскага выратавання, гэта значыць праз сацыяльны дабрабыт людзі пазбавяцца ад граху.

Нягледзячы на свой упор на хрысціянства, хрысціян-сацыялісты лічаць, што рэлігія з’яўляецца асабістым выбарам кожнага чалавека[3].

Прыхільнікі хрысціянскага сацыялізму лічаць, што сацыялізм і хрысціянства маюць шмат агульнага[4]:

  • Адмова ад матэрыяльных дабротаў на карысць духоўнага багацця/ідэалогіі.
  • Ахвярнасць дзеля бліжняга/агульнай справы.
  • Вера ў ператварэнне свету/грамадства.
  • Ідэал уз’яднання ў Хрысце/роўнасці і братэрства.
  • Служэнне/бязвыплатная грамадская праца.

Некаторыя хрысціянскія сацыялісты звяртаюць асаблівую ўвагу на тыя часткі Бібліі, дзе місія Ісуса апісваецца не як ачышчэнне свету (сацыяльны парадак), але «прынясенне мяча» (сацыяльныя канфлікты), напр. Лк. 22:35-38. Гэтае месца з евангелляў разумеюцца (многімі літаральна) як заклік да ўзброенай барацьбы для дасягнення справядлівасці як хрысціянскай місіі.

Хрысціянскі сацыялізм таксама абапіраецца на апісанні жыцця ранніх хрысціян. Найбольш важкія доказы таго, што першыя хрысціяне жылі пры сацыялістычным укладзе, на думку хрысціян-сацыялістаў, адлюстраваны ў частках 2 і 4 Дзеянняў Святых Апосталаў[5]. Там утрымліваюцца згадкі пра адмову ад прыватнай уласнасці і перадачу маёмасці ў агульнае карыстанне. Аднак ранняе хрысціянства заклікала да добраахвотнага размеркавання тавараў, а не да гвалтоўнага пазбаўлення ўласнасці, і да міласцівых адносін паміж багатымі і беднымі, а не да вайны сярод класаў.

Як яшчэ адзін прыклад блізкасці ранняга хрысціянства да сацыялістычных ідэй, можна назваць вучэнні архіепіскапа Іаана Златавуста. Ён заклікаў багатую арыстакратыю добраахвотна адмовіцца ад багацця, аддаць усю маёмасць у распараджэнне царквы, а затым размеркаваць паміж усімі людзьмі паводле іх патрэб[6]. Златавуст лічыў, што тады ўсе будуць задаволеныя, што такія адносіны, заснаваныя на ўзаемнасці і салідарнасці, прыцягнуць нехрысціян у хрысціянскую веру.

Формы і напрамкі

Тэалогія вызвалення

Тэалогія вызвалення выкарыстоўвае сацыялогію і эканамічныя навукі для вывучэння беднасці, лічачы, што яна з’яўляецца крыніцай граху. Яна паказвае на самарэалізацыю чалавецтва як частку боскага замыслу. Згодна з тэалогіяй дадзенага кірунку, хрысціянскае выратаванне недасягальна без эканамічнага, палітычнага, сацыяльнага і ідэалагічнага вызвалення як значнай прыкметы чалавечай годнасці[7][8].

У пачатку XXI стагоддзя тэалогія вызвалення перажыла новае адраджэнне ў сувязі з прыходам да ўлады ў многіх краінах Лацінскай Амерыкі, асабліва ва ўмовах крызісу, прасацыалістычных сіл. Прэзідэнты Уга Чавес ў Венесуэле і Рафаэль Карэа ў Эквадоры неаднаразова заяўлялі аб сваёй блізкасці да тэалогіі вызвалення і хрысціянскага сацыялізму, а Фернанда Луга, абраны ў 2008 г. прэзідэнтам Парагвая ад левацэнтрысцкай кааліцыі, сам з’яўляецца былым біскупам. Таксама адбываецца збліжэнне царквы з урадам на Кубе.

Хрысціянскі камунізм

Хрысціянскі камунізм можна лічыць радыкальным напрамкам хрысціянскага сацыялізму: хрысціянскія камуністы могуць не згаджацца з многімі палажэннямі марксізму, у тым ліку і з антырэлігійнай кропкай гледжання многіх марксістаў, аднак пры гэтым яны падтрымліваюць эканамічныя і экзістэнцыяльныя аспекты марксісцкай тэорыі (у тым ліку і тэорыю аб эксплуатацыі працоўнага класа капіталістамі, выманні дадатковага кошту ў форме прыбытку і выкарыстанні наёмнай працы як інструмента для чалавечага адчужэння, што ў сукупнасці спрыяе ўзмацненню свавольства ўладаў). Хрысціянскі камунізм выступае за барацьбу супраць капіталізму, эгаізму і сляпых амбіцый, заклікаючы чалавецтва вярнуцца да такіх каштоўнасцей, як міласэрнасць, дабрыня і справядлівасць[9].

Хрысціянскія камуністы часта цытуюць Дзеі апосталаў, часткі 2 і 4 як доказ таго, што першыя хрысціяне жылі ў камуністычным грамадстве[5]. Так, аб роўнасці народаў кажуць наступныя вершы Дзеянняў 2:7-11: «У мноства што ўверавалі, было адно сэрца і адна душа; і ніхто нічога з маёнтка свайго не называў сваім, а ўсё ў іх было супольнае».

Каталіцкі сацыялізм

Каталіцкія сацыялісты (сацыял-католікі) заклапочаныя лёсам працоўнага класа і, абапіраючыся на рэлігійныя меркаванні, вылучаюць прапановы больш-менш значных сацыяльных рэформаў[10]. З іх пункту гледжання існы эканамічны парадак не адпавядае справядлівасці, як яе разумее хрысціянская царква. Абапіраючыся на выслоўі св. Тамаша, Дунса Скота, св. Васіля і Іаана Златавуста («што можа быць неразумней, як сеяць без зямлі, без дажджу і без сахі? Тыя, хто займаецца такім земляробствам, збіраюць толькі куколь»; «атрымліваць даход без працы, значыць быць ліхвярам» і г. д.), больш крайнія з каталіцкіх сацыялістаў заадно з ростам асуджаюць увогуле ўсякі прыбытак на прамысловы капітал.

Іншыя з каталіцкіх сацыялістаў ідуць яшчэ далей: яны патрабуюць прызнання працоўных саюзаў абавязковымі афіцыйнымі ўстановамі. Іншыя настойваюць на тым, каб такія саюзы аб’ядноўвалі не адных рабочых, але разам з імі і гаспадароў, па тыпу сярэднявечных карпарацый. Апошнія пры гэтым надзвычай ідэалізуюць, і з-пад увагі прапускаецца гістарычная перспектыва.

Частка каталіцкіх сацыялістаў прытрымліваецца схемы трох стадый развіцця грамадства:

  • Першая стадыя — разрыў з буржуазіяй.
  • Другая — далучэнне да царквы рабочых і затым усяго народа;
  • Трэцяя — поўная перамога над каталіцызмам пасля ліквідацыі буржуазнага ладу.

Ва ўсіх выкладзеных думках каталіцкія сацыялісты імкнуцца абапірацца на аўтарытэт св. Пісання і бацькоў царквы, а з 1891 г. — яшчэ і на выдадзеную Папам Львом XIII энцыкліку «Rerum Novarum», дзе кіраўнік каталіцкай царквы, прызнаючы наяўнасць сацыяльнага зла і бачачы ў сучасным грамадстве, «з аднаго боку, усемагутнасць багацця, з другога — бяссілле беднасці», патрабуе ад каталіцкага духавенства энергічнай работы на карысць народа[11].

У свеце

Лацінская Амерыка

Пачаткам распаўсюджвання ідэй хрысціянскага сацыялізму ў Лацінскай Амерыцы можна лічыць пачатак Халоднай вайны. Яго прыхільнікі ахвотна супрацоўнічалі з камуністычнымі рухамі ў барацьбе з правымі сіламі (Калумбія, Нікарагуа) і хунтамі (Чылі). Найбольш яркімі прадстаўнікамі лацінаамерыканскага хрысціянскага сацыялізму XX стагоддзя з’яўляліся Леанарда Боф, Эрнеста Кардэналь, Густава Мерына[en] і Каміла Торэс.

У 1999 годзе да ўлады ў Венесуэле прыйшоў Уга Чавес. Яго палітыка грунтавалася на прынцыпах папулізму, баліварыянізму і хрысціянскага сацыялізму[12]. Таксама левы хрысціянскі рух моцна ўплывае на сацыялізм XXI стагоддзя, які вяршэнствуе ў пяці краінах: Балівія, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Эквадор.

Еўропа

У шэрагу еўрапейскіх краін існуюць хрысціянска-сацыялістычныя партыі (Швейцарыя, Італія, Грэцыя) і групы ў сацыялістычных партыях (Вялікабрытанія — у лейбарысцкай партыі)[13].

ЗША

У Злучаных Штатах хоць і нельга адзначыць цэлай партыі хрысціянскіх сацыялістаў, маюцца, аднак, асобныя постаці з асяроддзя духавенства, якія, зацікавіўшыся лёсам рабочых, выступілі ў якасці іх абаронцаў на практычным ці тэарэтычным кірунку. Напрыклад, святар Мак Глін — адкрыты сацыяліст, саюзнік Генры Джорджа.

Сучасныя амерыканскія сацыялісты, якія ўваходзяць у склад Сацінтэрна, выдаюць часопіс «Рэлігійны сацыялізм». Выданне спецыялізуецца на палітыка-сацыяльных і рэлігійна-філасофскіх тэмах.

Расія

У Царскай Расіі самым вядомым хрысціян-сацыялістам быў Фёдар Дастаеўскі. Ён абвяргаў бездухоўнасць капіталізму. На думку Дастаеўскага, сацыяльны дабрабыт дасягаецца толькі маральным удасканаленнем кожнага асобнага чалавека. У сваёй філасофіі ён прытрымліваўся гуманізму, ухваляў барацьбу чалавецтва за ідэалы справядлівасці і дабра[14][15].

У савецкі час вылучаецца лідар хрысціян-евангелікаў Праханаў. Яму былі блізкія сацыялістычныя ідэі. У 1927 г. Праханаў прыступіў да ўвасаблення сваёй ідэі стварэння рэлігійна-працоўных паселішчаў, пачаўшы рэалізацыю праекта «Евангельск». Аднак з-за ўзмацнення жорсткасці палітыкі СССР у адносінах да пратэстантаў, праект не быў рэалізаваны, сам рух хрысціянскай кааперацыі згорнуты, а хрысціянскія сельскагаспадарчыя камуны («сектанцкія калгасы») — ліквідаваны[16][17][18].

Адносіны з царквой

Рымска-каталіцкая царква ў сваім сацыяльным вучэнні першапачаткова жорстка адпрэчвала сацыялізм, але затым прыняла некаторую частку яго прынцыпаў, калі выйшла энцыкліка Папы Льва XIII Rerum Novarum. Дакумент патрабаваў справядлівай аплаты працы работнікаў, стварэння каталіцкіх рабочых арганізацый і класавай салідарнасці, а таксама супрацоўніцтва працадаўцаў і работнікаў. Капіталізм характарызуецца як «хвароба», а радыкальны сацыялізм — як «няправільнае лека».

У сваёй сучаснай сацыяльнай канцэпцыі РПЦ заклікае да справядлівага размеркавання прадуктаў працы і асуджае «перадзел уласнасці са зневажаннем правоў яе законных уладальнікаў»[19].

Абагульняючы, можна сказаць, што сучасная хрысціянская царква ставіцца да ідэалогіі хрысціянскага сацыялізму хутчэй умерана, чым адмоўна. Таксама варта дадаць, што некаторыя хрысціян-сацыялісты (Каміла Торэс, Элдэр Камара, Сяргей Булгакаў, Эрнэста Кардэналь і інш.) з’яўляліся святарамі. Аднак частка рэлігійных дзеячаў выступаюць з крытыкай хрысціян-сацыялізму. На іх думку, сацыялізм прымушае людзей думаць пра стварэнне зямной утопіі, адсоўваючы на другі план дабрабыт у раі[20].

Крытыка

Для пэўнай часткі грамадства хрысціянства і сацыялізм не з’яўляюцца сумяшчальнымі. У асяроддзі прыхільнікаў навуковага сацыялізму гэта праяўляецца найбольш ярка. Паслядоўнікі класічнага марксізму лічаць, што рэлігію патрабуецца знішчыць, бо яна служыць базай для манархічнай улады і саслоўнага ладу, спрыяе прыгнёту працоўнага класа, прымушае змірыцца з капіталізмам і эксплуатацыяй[21]. Хрысціянскі сацыялізм, на думку матэрыялістычных сацыялістаў, з’яўляецца трызненнем.

Бальшавікі, не прызнаючы тэорыю хрысціянскага сацыялізму, абапіраліся на тое, што для працоўнага класа найбольш важны дабрабыт у сапраўдны момант, а не ў прыстанішчы праведных душ пасля цялеснай смерці.

Адзінства гэтай сапраўды рэвалюцыйнай барацьбы прыгнечанага класа за стварэнне раю на зямлі важней для нас, чым адзінства меркаванняў пралетарыяў пра рай на небе.

У. І. Ленін[22]

Таксама хрысціянскі сацыялізм падвергнуўся крытыцы і з боку хрысціян. Многія вернікі выступаюць супраць падобнага руху, паколькі ў сацыялістычных краінах, як СССР, Куба, КНР, В’етнам і КНДР, былі ганенні на рэлігію.

Лоўрэнс Рыд у кнізе «Рэндэрынг кесару» пісаў, што Ісус не быў сацыялістам, таму што ён заахвочваў добраахвотнае ахвяраванне і дабрачыннасць, а не абавязковае ўзяцце грашовых сум урадам (падаткі). Браян Фішэр з Амерыканскай сямейнай асацыяцыі сцвярджаў, што Ісус і зусім быў капіталістам, таму што той выступаў за «добраахвотнае пераразмеркаванне багацця».

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Leech 2000, pp. 677–678.
  2. Rerum Novarum (англ.)
  3. Что такое «христианский социализм»?. Александр Пасечник — видео на YouTube
  4. Христианство и социализм Архівавана 26 верасня 2021.
  5. а б Miranda, Jose P. (2004), Communism in the Bible, Wipf and Stock Publishers, Eugene Oregon. ISBN 1-59244-468-7
  6. Лекция 7. Святоотеческое имущественное учение. Св. Иоанн Златоуст.
  7. Теология освобождения (Красная Весна)
  8. Фларэль Рыфэйскі Пра беднасць Хрыста і апосталаў
  9. Crises In European History Socialist Labor Party claims that the early Christian Church practiced «pure communism», pages 23-25, pdf
  10. Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона
  11. Тэкст энцыклікі (англ.)
  12. Ramirez, C.V. (2005), «Venezuela’s Bolivarian revolution: Who are the Chavistas?», Latin American Perspectives, 32(3), pp79-97
  13. Хрысціянска-сацыялістычныя рухі (англ.)
  14. Христианский социализм Достоевского Архівавана 3 снежня 2018.
  15. Чалавек і грамадства (1998)
  16. Попов 1990, с. 51.
  17. Крапивин 2003, с. 131-134.
  18. Пузынин 2010, с. 314-315.
  19. Собственность // Основы социальной концепции Русской Православной Церкви
  20. Как Церковь относится к «христианскому социализму»?
  21. Близки ли учения христианства и социализма между собой? — Царьград ТВ, 12 февраля 2018.
  22. Ленін У. І. Сацыялізм і рэлігія

Літаратура

  • Булгаков С. Н. Христианский социализм. — Новосибирск, Наука, 1991.
  • Крапивин М. Ю., Лейкин А. Я., Далгатов А. Г. Судьбы христианского сектантства в Советской России (1917 — конец 1930-х годов) / Рецензенты д. и. н. В. С. Измозик, д. и. н. В. В. Молзинский. — СПб.: С-Петербургского университета, 2003. — 308 с. — ISBN 5-288-02851-6.
  • Попов В. А. Христианские коммуны Проханова(руск.) // Наука и религия : часопіс. — 1990. — № 7. — С. 48—51. — ISSN 0130-7045.
  • Пузынин А. П. Традиция евангельских христиан. Изучение самоидентификации и богословия от момента её зарождения до наших дней. — М.: Библейско-богословский институт св. апостола Андрея, 2010. — 523 с. — ISBN 978-5-89647-235-3.
  • Флорель Рифейский. О бедности Христа и апостолов.
  • Berman, David R. (2007). Radicalism in the Mountain West, 1890–1920: Socialists, Populists, Miners, and Wobblies. Boulder, Colorado: University Press of Colorado. ISBN 978-0-87081-884-4.
  • Leech, Kenneth (2000). "Socialism". In Hastings, Adrian; Mason, Alistair; Pyper, Hugh (рэд-ры). The Oxford Companion to Christian Thought. Oxford: Oxford University Press. pp. 676–678. ISBN 978-0-19-860024-4. Праверана 8 August 2018.

Спасылкі

Read other articles:

В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Галлер. Альбрехт фон Галлернем. Albrecht von Haller Портрет Альбрехта фон Галлера работы Иоганна Хубера, 1736 год Дата рождения 16 октября 1708(1708-10-16) Место рождения Берн, Швейцария Дата смерти 12 декабря 1777(1777-12-12) (69 лет) Мест...

 

  لمعانٍ أخرى، طالع أكتوبر (توضيح). أكتوبرمعلومات عامةصنف فرعي من month of the Gregorian calendar (en) جزء من تقويم يوليانيتقويم ميلاديSwedish calendar (en) الاسم октября (بالروسية) października (بالبولندية) кастрычніка (بالتاراتسكييفيتسا) سُمِّي باسم 8أصفرشتاء الفهرس الزمني 9٫5 شهر الترتيب في التسلس

 

Терада НоборуNoboru Terada Загальна інформаціяГромадянство  ЯпоніяНародження 25 листопада 1917(1917-11-25)Шідзуока, ЯпоніяСмерть 26 вересня 1986(1986-09-26) (68 років)Alma mater Університет КейоСпортВид спорту спортивне плавання Участь і здобутки  Терада Нобору у Вікісховищі Нагороди Предст

لاغاندي     الإحداثيات 38°11′15″N 15°45′20″E / 38.18752035°N 15.7556596°E / 38.18752035; 15.7556596  [1] تقسيم إداري  البلد إيطاليا[2]  التقسيم الأعلى مدينة ريجيو كالابريا الحضرية (31 يناير 2016–)  خصائص جغرافية  المساحة 8.19 كيلومتر مربع (9 أكتوبر 2011)[3]  ارتفاع 499 ...

 

xtsXã, thị trấn thuộc huyện Yên ĐịnhThị trấn (4) Quán Lào (huyện lỵ) · Quý Lộc · Thống Nhất · Yên Lâm Xã (22) Định Bình · Định Công · Định Hải · Định Hòa · Định Hưng · Định Liên · Định Long · Định Tăng · Định Tân · Định Thành · Đ

 

Untuk kegunaan lain, lihat Pocong (disambiguasi). Pocong 2Sutradara Rudi Soedjarwo Produser Novi Christina Mitzy Christina Ditulis oleh Monty Tiwa SkenarioMonty TiwaCeritaMonty TiwaPemeran Revalina S. Temat Risty Tagor Ringgo Agus Rahman Dwi Sasono Penata musikAndi RiantoSinematografer Kiky Sewoyo Indra Rachmadi Ivan Nugroho Penyunting Monty Tiwa Cindy R.A. Biere PerusahaanproduksiSinemArt PicturesTanggal rilis 28 Desember 2006 (2006-12-28) (Indonesia) Durasi90 menitNegara Indo...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2018)   لمعانٍ أخرى، طالع جزيرة الدب (توضيح). جزيرة الدب أصل التسمية يو إس إس بير  الإحداثيات 68°09′04″S 67°14′20″W / 68.15111111°S 67.23888889°W / -68.15111111; -67.23888889...

 

Historic house in Pennsylvania, United States United States historic placeJohn Ruan HouseU.S. National Register of Historic PlacesPhiladelphia Register of Historic Places Show map of PhiladelphiaShow map of PennsylvaniaShow map of the United StatesLocation4278–4280 Griscom St.,Philadelphia, PennsylvaniaCoordinates40°0′36″N 75°5′28″W / 40.01000°N 75.09111°W / 40.01000; -75.09111Built1796Architectural styleGeorgianNRHP reference No.85003410&#...

 

Lye and Wollescote CemeteryThe chapels in April 2013DetailsEstablished1879 (1879)LocationCemetery Road, Lye, Stourbridge, EnglandCountryUnited KingdomCoordinates52°27′12″N 2°06′54″W / 52.4532°N 2.1151°W / 52.4532; -2.1151Owned byDudley Metropolitan Borough CouncilSize9.45 acres (3.82 ha)Websitewww.dudley.gov.ukFind a GraveLye and Wollescote Cemetery The Lye and Wollescote Cemetery is an active 9.45 acres (3.82 ha) cemetery in Lye, West Midlan...

54°06′36″N 3°14′11″W / 54.11000°N 3.23639°W / 54.11000; -3.23639 BAE Systems SubmarinesTypePrivateIndustryDefenceShipbuildingMarine engineeringFoundedMarch 2003HeadquartersBarrow-in-Furness, EnglandKey peopleSteve Timms (Managing Director)[1]ProductsSubmarinesServicesSubmarine designSubmarine supportNumber of employeesApproximately 9000ParentBAE SystemsWebsitewww.baesystems.com BAE Systems Submarines' 25,000m² Devonshire Dock Hall indoor shipbuildi...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Guilty The Rasmus song – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2009) (Learn how and when to remove this template message) 2004 single by The RasmusGuiltySingle by The Rasmusfrom the album Dead Letters B-sideGuilty (US Remix)First Day of My L...

 

Harry von Meter Información personalOtros nombres Harry V. Meter, Harry Van Meteer, Harry Van Meter, Harry Von Meter, Harry van MeterNacimiento 29 de marzo de 1871 Malta Bend (Misuri), Estados UnidosFallecimiento 2 de junio de 1956 Los Ángeles, California, Estados UnidosCausa de muerte Enfermedad Nacionalidad EstadounidenseLengua materna Inglés Información profesionalOcupación Actor[editar datos en Wikidata] Harry von Meter (29 de marzo de 1871 – 2 de junio de 1956) fue ...

French liqueur brand ChartreuseA bottle of Green ChartreuseA shot of Green ChartreuseTypeLiqueurManufacturerCarthusian monksCountry of origin FranceIntroduced1764Alcohol by volume 40–69Proof (US)80–138ColorChartreuseFlavorHerbalWebsitewww.chartreuse.fr  Chartreuse (US: /ʃɑːrˈtruːz, -ˈtruːs/ ⓘ, UK: /-ˈtrɜːz/, French: [ʃaʁtʁøz]) is a French herbal liqueur available in green and yellow versions that differ in taste and alcohol content.[1] Th...

 

維基百科中的法律相關內容僅供參考,並不能視作專業意見。如需獲取法律相關的幫助或意見,請諮詢所在司法管轄區的法律從業人士。詳見法律聲明。此条目或章节需要時常更新。內容可能會隨著時間而有所變化或進展。未有可靠来源的臆測內容可能會被移除。若您發現有尚未更新的內容,歡迎您編輯更新。 截止至2022年11月04日,根據澳門特別行政區身份證明局官方網頁...

 

Anjat yang terbuat dari rotan. Anjat adalah tas berbentuk bundar, terbuat dari rotan, hasil kerajinan anyam Suku Dayak di Kalimantan Timur.[1] Bentuk Anjat menyerupai tabung dengan tinggi sekitar 70 cm, garis tengah lingkaran atas maupun bawah sekitar 50 sentimeter.[2] Anjat lazimnya bervariasi sesuai dengan kebutuhan. Anjat tidak memakai tutup, tetapi bagian atasnya dilengkapi dengan gelang-gelang kecil yang terbuat dari anyaman rotan lalu dipasangi tali. Bila tali ditar...

赤い風車 Moulin Rouge 監督 ジョン・ヒューストン脚本 ジョン・ヒューストンアンソニー・ヴェイラー原作 ピエール・ラミュール(英語版)『ムーラン・ルージュ』製作 製作ジョン・ヒューストン(クレジット無し[1])ジョン・ウルフ(英語版)(クレジット無し[1])製作補佐ジャック・クレイトン出演者 ホセ・ファーラーザ・ザ・ガボール音楽 ジョルジュ...

 

Bisikan HatiAlbum studio karya AndienDirilis10 Januari 2000Direkam1999GenrePop, JazzLabelElfa Music Studio Production RNB MusicProduserElfa SecioriaKronologi Andien Bisikan Hati (2000) Kinanti (2002)Kinanti2002 Bisikan Hati adalah sebuah album studio pertama karya Andien. Dirilis pada tahun 2000. Album yang digarap Oleh Elfa Secioria ini digarap tidak main-main, karena proses rekamannya dilakukan di Singapura dan Amerika, dengan dukungan SINGAPORE SYMPHONIC ORCHESTRA. Sungguh upaya keras ...

 

BMW M3 Общие данные Производитель BMW M Годы производства 1986 — настоящее время Дизайн и конструкция Тип кузова 4‑дв. седан (5‑мест.)2‑дв. купе (4‑мест.)2‑дв. кабриолет (4‑мест.)5‑дв. универсал (5‑мест.) Компоновка переднемоторная, заднеприводнаяпереднемотор...

Tony Kaye Kaye en 2011.Información personalNacimiento 8 de julio de 1952 (71 años) Londres, Inglaterra, Reino UnidoResidencia Londres Nacionalidad BritánicoReligión Judaísmo FamiliaCónyuge Eugenia VolosinoviciYan Lin KayeHijos con Eugenia: Betty KayeRuby Kayecon Lin:Shanghai KayeEema Emet KayeEducaciónEducado en Kent Institute of Art & Design Información profesionalOcupación Director de cineAños activo 1995-presenteDistinciones Premio Grammy al mejor videoclip (2007) &...

 

Diccionario con una indicación de las palabras modificadas por la entrada en vigencia del Acuerdo Ortográfico. El Acuerdo Ortográfico de la Lengua Portuguesa de 1990 (AO) (en portugués: Acordo Ortográfico da Língua Portuguesa de 1990) es un tratado internacional cuyo objetivo es crear una ortografía unificada para el portugués a fin de que se use por todos los países de lengua oficial portuguesa. Fue firmado por representantes oficiales de Angola, Brasil, Cabo Verde, Guinea-Bisáu, M...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!