Хрысціянска-дэмакратычны заклік (нідэрл.: Christen-Democratisch Appèl, CDA) — нідэрландская хрысціянска-дэмакратычная партыя. Партыя з’яўляецца ўдзельнікам урадавай кааліцыі разам з Народнай партыяй за волю і дэмакратыю, якая падтрымліваецца ў парламенце Партыяй свабоды. Партыя мае 21 месца з 75 у першай палаце і 21 месца з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 5 месцаў з 25 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі).
Маладзёжнае крыло партыі называецца Хрысціянска-дэмакратычны маладзёжны заклік.
Хрысціянска-дэмакратычны заклік быў заснаваны ў верасні 1976 года як перадвыбарчы блок трох клерыкальных партый: Антырэвалюцыйнай партыі (АРП, заснаваная ў 1976 годзе), Каталіцкай народнай партыі (КНП, заснаваная ў 1945 годзе) і Хрысціянска-гістарычнага саюза (ХІС, заснаваны ў 1908 годзе). 11 кастрычніка 1980 адбыўся аб’яднаўчы з’езд, падчас якога партыі спынілі сваё самастойнае існаванне і стварылі адзіную партыю ХДЗ.
Падчас парламенцкіх выбарах 1977 агульны спіс трох партыі пад назвай Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), які ўзначальваў міністр юстыцыі і лідар КНП Дрыс ван Агт, атрымаў найбольшую колькасць галасоў. Дрыс ван Агт сфармаваў урад, у які ўвайшлі прадстаўнікі кансерватыўна ліберальнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. Пасля выбараў 1981 кааліцыя страціла сваю большасць, і ХДЗ быў вымушаны супрацоўнічаць з Партыяй працы.
Пасля выбараў 1982 кааліцыя ХДЗ і Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю вярнулася да ўлады. Новы лідар ХДЗ Руўд Любэрс паставіў перад сабой амбіцыйную праграму рэформаў, якая ўключала скарачэнне бюджэту, рэформу пенсій па старасці і інваліднасці і лібералізацыю грамадскіх паслуг. Любэрс выйграў выбары 1986 і 1989 гадоў. У 1989 годзе ХДЗ не змог сфарміраваць большасць са сваімі партнёрамі па кааліцыі і перайшоў да супрацоўніцтва з Партыяй працы.
Пасля паразы на парламенцкіх выбарах 1994 года, звязанай з унутрыпартыйным супрацьстаяннем, партыя ўпершыню з 1918 года перайшла ў апазіцыю. З 1994 па 2002 год ХДЗ была найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй на працягу тэрміну паўнамоцтваў сацыял-дэмакратычнага прэм’ер-міністра Віма Кока. З 1997 да 2001 года лідарам партыі быў Яап дэ Хооп Схеффер.
З 2002 года па 2010 год Ян Петэр Балкенэндэ, які быў лідарам ХДЗ, узначальваў урад. На пазачарговых выбарах 2010 партыя апынулася на чацвёртым месцы, страціўшы амаль палову месцаў у другой палаце парламента.
Удзел у выбарах
Удзел у выбарах да другой Палаты парламента Нідэрландаў:
1956 год — 77 месцаў (КНП 49, АРП 15, ХІС 13)
1959 год — 75 месцаў (КНП 49, АРП 14, ХІС 12)
1963 год — 76 месцаў (КНП 50, АРП 13, ХІС 13)
1967 год — 69 месцаў (КНП 42, АРП 15, ХІС 12)
1971 год — 58 месцаў (КНП 35, АРП 13, ХІС 10)
1972 год — 48 месцаў (КНП 27, АРП 14, ХІС 7)
1977 год — 49 месцаў
1981 год — 48 месцаў
1982 год — 45 месцаў
1986 год — 54 месцы
1989 год — 54 месцы
1994 год — 34 месца
1998 год — 29 месцаў
2002 год — 43 месца
2003 год — 44 месца
2006 год — 41 месца
2010 год — 21 месца
Удзел у выбарах у Еўрапарламент
2009 год — 5 месцаў
2004 год — 7 месцаў
1999 год — 9 месцаў
1994 год — 10 месцаў
1989 год — 10 месцаў
1984 год — 8 месцаў
1979 год — 10 месцаў
Электарат
ХДЗ у асноўным падтрымліваецца рэлігійнымі выбаршчыкамі, як каталікамі так і пратэстантамі. Яны, як правіла, жывуць у сельскай мясцовасці і, як правіла, пажылыя людзі. У некаторыя перыяды, аднак, ХДЗ прыцягвае людзей усіх класаў і рэлігій.