Ханс Балушэк (ням.: Hans Baluschek; 9 мая 1870, Брэслаў — 28 верасня 1935, Берлін) — нямецкі мастак і пісьменнік, прадстаўнік стылю Новая рэчыўнасць.
Біяграфія
У 1889—1894 гадах вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1897 годзе ўдзельнічаў у Вялікай Берлінскай мастацкай выставе. У 1898 годзе — цыклы карцін «Зільт» і «Чыгунка». У 1898—1899 гадах супрацоўнічаў з гумарыстычным часопісам «Карабель дурняў» (Das Narrenschiff). У 1899 годзе — выстава ў складзе гурта «Die XI»; удзельнічаў у заснаванні руху «Берлінскі сэцэсіён». У 1900 годзе выкладаў у жаночай мастацкай школе ў Берліне, дзе ў гэты ж час працавала Кетэ Кольвіц. У 1920 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі. У 1923 годзе стварыў цыкл літаграфій «Партрэты асацыяльных жанчын». У 1924 годзе — старшыня Вялікай Берлінскай мастацкай выставы. У 1925 годзе — адзін з арганізатараў выставы «Берлінскае мастацтва» ў Нямецкай оперы, у Шарлотэнбургу. У 1926 годзе — сузаснавальнік касы ўзаемадапамогі берлінскіх мастакоў. У 1926—1931 гадах — па замове магістрата Вялікага Берліна піша серыю гарадскіх пейзажаў. У 1929 годзе — кантралёр пры мастацкім аддзяленні Цэнтральнага інстытута выхавання і выкладання. У 1933 годзе — з прыходам да ўлады нацыстаў залічаны «марксісцкім мастаком», пазбаўлены пасад, творчасць Г. Балушэка была прызнана дэгенератыўным мастацтвам.
Зноскі