Фрэдэрык Актавіус Пікард-Кембрыдж (англ.: Frederick Octavius Pickard-Cambridge; 3 лістапада 1860, Уормэл, Дорсет — 9 лютага 1905, Уімблдан, Лондан) — англійскі арахнолаг. Пляменнік англійскага арахнолага Актавіуса Пікард-Кембрыджа (1828—1917).
Ф. А. Пікард-Кембрыдж нарадзіўся ў Уормэле (Дорсет), дзе яго бацька быў рэктарам. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт. Апісаў многія роды і віды (Brachypelma smithi) павукоў. Скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся).
Зноскі