Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (руск.: Федеральная служба по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций), або Раскамнагляд (руск.: Роскомнадзор) — федэральны орган выканаўчай улады Расіі ў распараджэнні Мінкамсувязі Расіі.
Гісторыя
12 мая 2008 года Федэральная служба па наглядзе ў сферы масавых камунікацый, сувязі і аховы культурнай спадчыны (Рассувязьахоўкультура) указам прэзідэнта Расіі была падзелена на два органа: Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі і масавых камунікацый (Рассувязькамнагляд), якая засталася ў распараджэнні рэарганізаванага Мінкамсувязі, і Федэральную службу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў вобласці аховы культурнай спадчыны (Расахоўкультура), якая перайшла да Міністэрства культуры[1].
3 снежня 2008 года Рассувязькамнагляд быў ператвораны ў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый[2].
Структура
- Упраўленне дазваленчай працы ў сферы сувязі
- Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы сувязі
- Упраўленне па наглядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій
- Упраўленне па абароне правоў суб’ектаў персанальных звестак
- Упраўленне дазваленчай працы ў сферы масавых камунікацый
- Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы масавых камунікацый
- Прававое ўпраўленне
- Фінансавае ўпраўленне
- Упраўленне арганізацыйнай працы
- Адміністрацыйнае ўпраўленне
Задачы службы
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады, якія выконвае функцыі па кантролі і наглязе ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і масавых камунікацый, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, функцыі па кантролі і наглязе за адпаведнасцю апрацоўкі персанальных даных патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў вобласці персанальных даных, а таксама функцыі па арганізацыі дзейнасці радыёчастотнай службы.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый з’яўляецца ўпаўнаважаным федэральным органам выканаўчай улады па абароне правоў суб’ектаў персанальных даных[3].
Блакіроўка Рускай Вікіпедыі
Патрабаванне абмежаваць доступ да артыкула Раскамнагляд апублікаваў на падставе рашэння Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці ад 25 чэрвеня 2015 года. Гэта першае падобнае патрабаванне да рэсурсу, заснаванае на судовай пастанове, а не на рашэнні ФСКН і Расспажыўнагляда. Пракурора Чарнаярскага раёна, паводле ініцыятывы якога было вынесена прадпісанне, не задаволіла «тэкставая інфармацыя, якая дэманструе спосаб падрыхтоўкі нарказмяшчальнага рэчыва»[4].
Выканаўчы дырэктар «Вікімедыя РУ» Станіслаў Казлоўскі заявіў РІА Навіны, што адміністрацыя не плануе выдаляць матэрыял. «У гэтым артыкуле ўся інфармацыя ўзята з сайта ААН, усе крыніцы акадэмічныя. Мы абмеркавалі гэту сітуацыю, і артыкул вырашана пакінуць», — растлумачыў ён. Таксама прадстаўнік анлайн-энцыклапедыі паведаміў пра гатовасць рэсурсу да блакіроўкі з 2012 года, калі быў прыняты адпаведны закон[5].
24 жніўня Раскамнагляд накіраваў распараджэнне расійскім правайдарам аб блакіроўцы старонкі ў Вікіпедыі[6][7]. У адказ на дадзеныя дзеянні рэдактарамі рускамоўнай Вікіпедыі было апублікавана кіраўніцтва па дзеяннях для абыходу блакіроўкі.
У ноч з 24 на 25 жніўня блакіроўка ўжо была ажыцёўлена шэрагам інтэрнэт-правайдараў. Раніцай 25 жніўня прадстаўнікі Раскамнагляда заявілі пра адсутнасць прэтэнзій і адмену блакіравальнага рашэння[8].
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Федэральныя органы выканаўчай улады Расіі (з 21 студзеня 2020 года) |
---|
Міністэрствы са службамі і агенцтвамі | |
---|
Федэральныя службы | |
---|
Федэральныя агенцтвы | |
---|
Міністэрствы са службамі і агенцтвамі | |
---|
Федэральныя службы | |
---|
Федэральныя агенцтвы | |
---|