Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
Заснаваны 2020
Дэкан Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка
Адрас 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33
fgk.vsu.by

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Апісанне

У навучальным годзе 2020/2021 пачалася гісторыя факультэта шляхам аб’яднання філалагічнага і гістарычнага факультэтаў[1].

На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый функцыянуюць:

  • Цэнтр кітайскай мовы і кітайскай культуры;
  • Цэнтр французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта;
  • Цэнтр славянскіх моў і культур;
  • Цэнтр лінгвадыдактычных практык;
  • Навукова-асветніцкі цэнтр «Спадчына віцебскай зямлі»;

Кафедры

  • кафедра беларускага мовазнаўства
  • кафедра германскай філалогіі
  • кафедра літаратуры
  • кафедра сусветных моў
  • кафедра агульнага і рускага мовазнаўства
  • кафедра гісторыі і культурнай спадчыны
  • кафедра філасофіі і сацыяльных навук

Спецыяльнасці

Дзённая форма атрымання адукацыі:

  • Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская).
  • Руская мова і літаратура. Замежная мова (кітайская).
  • Рамана-германская філалогія.
  • Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі).
  • Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны.
  • Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).

Завочная форма атрымання адукацыі

  • Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм).

Дэканы

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!