«Чыта́» — расійскі футбольны клуб з Чыты, выступае ў Другім дывізіёне. Заснаваны ў 1974 годзе пад назвай «Лакаматыў» Чыта. У 2006 годзе быў выключаны з Першага дывізіёна з-за недахопаў у дакументацыі, затым быў рэарганізаваны, змяніў назву і быў пераведзены ў Другі дывізіён. У сезоне 2008 клуб заняў 1-е месца ў зоне «Усход» Другога дывізіёна і вярнуўся ў Першы дывізіён, але ў сезоне 2009 заняў 17-е месца ў Першым дывізіёне і зноў вярнуўся ў зону «Усход» Другога дывізіёна.
Спасылкі