Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.
Дзяржаўны сімфанічны аркестр кінематаграфіі — дырыжор Э. Хачатуран
дырэктар карціны — І. Філаненка
Прэм’ера і пракат
На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла.
Падзея незвычайная для беларускага кіно. Фільм дзіўны, нечаканы, эклектычны, фільм-кентаўр, фільм на ўзбочыне традыцый. Ні да гэтае карціны, ні пасля яе ў беларускім кіно не з’яўлялася твораў, у якіх гэтак аголена, з такой шчырасцю праводзіліся канцэпцыі, настолькі чужыя нашаму разуменню гісторыі. Гэта яскравы прыклад таго, куды здольны завесці сляпая, несвядомая пагоня за модаю, не толькі ў фармальным дачыненні, але і ў трактоўцы падзей.