Устава на валокі

«Устава на валокі» — інструкцыя распрацаваная ў 1557 годзе ў Вялікім Княстве Літоўскім, паводле ўмоў якой праводзілася аграрная рэформа («памера валочная» або «валочная памера») і перагляд (рэвізія) пераўтварэнняў, зробленых па пачатковым этапе рэформы ў адпаведнасці з ранейшымі ўставамі, выдадзенымі для асобных уладанняў.

Перадумовы

Да сярэдзіны 16 стагоддзя ў ВКЛ захоўваліся даўнейшыя архаічныя, традыцыйныя сістэмы сялянскага землекарыстання і абкладання сялян павіннасцямі. Старыя сістэмы не ўлічвалі ўсе актуальныя для 16 ст. гаспадарчыя рэсурсы і магчымасці зямельных угоддзяў, што памяншала магчымыя даходы ўласнікаў гэтых угоддзяў — дзяржавы і феадалаў. Гэта абумовіла рэарганізацыю старых сістэм шляхам вымярэння зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га), вызначэння якасці глебы і ўвядзення валокі ў якасці асноўнай адзінкі абкладання ў дзяржаве.

Правядзенне

Упершыню аграрную рэформу ў сваіх уладаннях (Давыд-Гарадок, Пінск, Клецк і некаторыя іншыя) у 1540 — пачатку 1550-ых гадоў правяла Бона Сфорца, жонка караля і вялікага князя Жыгімонта Старога. У кожным уладанні рэформа праводзілася на аснове спецыяльных інструкцый (Устаў). Амаль адначасова паводле асобнай Уставы пачала праводзіцца рэформа ў гаспадарскіх уладаннях яе сына Жыгімонта Аўгуста. Да 1557 года рэформа была завершана ў многіх гаспадарскіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ. Але яе прынцыпы і іх рэалізацыя былі прызнаны незадавальняючымі.

У 1557 годзе была распрацавана новая інструкцыя — «Устава на валокі», на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, г. зн. перагляд папярэдняй памеры. «Устава на валокі», па сутнасці, стала новай памерай. Гэтая другая памера была скончана ў 1568 годзе і ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні заходняй часткі ВКЛ.

У 1560 годзе была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут яна праводзілася на аснове спецыяльнай уставы, якая ўлічвала сацыяльна-эканамічныя асаблівасці гэтага рэгіёна.

У гаспадарскіх уладаннях Падзвіння аграрная рэформа не праводзілася, таму што яна ў ходзе Лівонскай вайны (1558—1583) стала арэнай актыўных ваенных дзеянняў.

Валочная памера ў гаспадарскіх уладаннях Усходняй Беларусі пачалася ў канцы XVI ст. У гаспадарскіх уладаннях зямля вымяралася на валокі не па 30 моргаў, а па 33 (23,5 га), а іншы раз і больш. Нягледзячы на тое, што сяляне маглі атрымаць па валоцы, яны звычайна бралі толькі па паўвалокі зямлі на гаспадарку.

Усе валокі вёскі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на «цяглыя», «асадныя» і «вольныя» (для сялян-слуг, якія вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей, сялян іншых катэгорый). Мяркуючы па даных рэестраў валочнай памеры, у гаспадарскіх маёнтках пераважалі асадныя, або чыншавыя, валокі, што сведчыць аб выключна шырокім распаўсюджванні ў гэтых уладаннях грашовай рэнты.

З кожнай валокі зямлі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Віды галоўных і іншых павіннасцей залежалі ад павіннаснага характару валок, а нормы — ад якасці зямлі. Яна дыферэнцыравалася на чатыры катэгорыі: «добрая», «сярэдняя», «дрэнная» і «вельмі дрэнная». Гэта значыць, што ўпершыню ўлічвалася розная эфектыўнасць працы на землях рознай якасці. Такім чынам, агульны памер павіннасцей таксама ўпершыню быў абумоўлены як памерам надзелу, так і якасцю зямлі.

Галоўнай павіннасцю з асаднай валокі была «асада» — плацяжы грашамі — па 30 грошаў. Разам з галоўнай асадныя сяляне абавязаны былі выконваць і іншыя асноўныя павіннасці: плаціць па 12 грошаў за талокі і па 10 грошаў за «гвалты», г. зн. тэрміновыя работы ў надзвычайных выпадках (пажары, паводкі і да т. п.). Вартасць гэтых асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала 52 грошы.

Галоўнай павіннасцю з цяглай валокі была паншчына па два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Замест шасці дзён паншчыны на працягу трох тыдняў зімовых і вясновых рэлігійных святаў цяглыя сяляне абавязаны былі выконваць чатыры дні талок улетку. Значыць, яны хадзілі на працу ў фальварак 102 дні на год.

Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй — 97, дрэннай — 83 і вельмі дрэннай — 66.

Апроч асноўных, сяляне абавязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей: скошваць фальварачныя сенажаці, перавозіць грузы, будаваць, рамантаваць і вартаваць панскія, двары і г. д.

Рэарганізацыя ў 1560 годзе сістэмы землекарыстання і абкладання сялянства павіннасцямі ў гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцях заключалася ў вымярэнні ворыва на «службы» — участкі на 30 салянак (бочак) высеву зерневых, што адпавядае 30 моргам, або валоцы зямлі. Служба была ўведзена замест дыма ў якасці новай адзінкі абкладання. Пры гэтым вызначалася і якасць зямлі кожнай службы: «добрая», «сярэдняя» і «дрэнная». Адну службу зямлі бралі, як правіла, дзве сялянскія гаспадаркі. Адначасова таксама высвятлялася наяўнасць сенажацяў (у вазах сена), рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў. Удакладняліся і апісваліся знешнія межы ўсіх зямель вёсак.

За карыстанне службамі і іншымі ўгоддзямі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Нормы іх былі дыферэнцыраваны ў залежнасці ад якасці зямлі, плошчы сенажацяў і наяўнасці прамысловых угоддзяў і велічыні прыбыткаў з апошніх. Нормы галоўнай павіннасці — плацяжу грашамі са службы — былі наступнымі: 60 грошаў — з добрай зямлі, 50 — з сярэдняй і 40 — з дрэннай. Іншыя асноўныя павіннасці складалі бочку збожжа і бочку аўса, 4 пенязі (0,4 гроша) за воз сена, 20 або 25 грошаў за пуд (медніцу) мёду (у залежнасці ад велічыні мясцовых мер). У якасці дадатковых сяляне выконвалі шэраг павіннасцей натурай і грашамі на карысць розных прадстаўнікоў дзяржаўнай адміністрацыі (ураднікаў). Па вышэйвыказаных прычынах, агульныя памеры плацяжоў сялян са служб у розных вёсках не былі аднолькавымі.

Такім чынам, адным з важных вынікаў аграрнай рэформы ў гаспадарскіх Падняпроўскіх валасцях было канчаткова пераўтварэнне сялян-даннікаў у сялян-чыншавікоў. Гэта таксама ўскосна сведчыць аб значнай ролі сувязей гаспадарак такіх сялян з унутраным рынкам.

Істотныя змены ў сістэме землекарыстання і абкладання сялян адбыліся ў тых маёнтках свецкіх і духоўных феадалаў, у якіх была праведзена валочная памера. Пры значным у цэлым падабенстве відаў і нормаў асноўных павіннасцей з валокі зямлі ў розных уладаннях яны ўсё ж многімі дэталямі прыкметна адрозніваліся ад адпаведных устанаўленняў Уставы на валокі 1557 г. Так, напрыклад, нормы паншчыны вызначаліся ад 2 да 5 дзён на тыдзень, чыншу — ад 20 да 50 грошаў, асады — ад 60 да 120 грошаў, талок — ад адсутнасці да 12 дзён на год.

Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага ўліку і абкладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далейшага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства.

Асноўныя прынцыпы землекарыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых двухсот гадоў яго развіцця. Тым самым яна паклала пачатак новаму этапу эвалюцыі сістэмы феадальнай эксплуатацыі беларускага сялянства.

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Устава на валокі


Read other articles:

Anime series discography Neon Genesis Evangelion discographyStudio albums5Live albums2Compilation albums4Singles15Soundtrack albums12 King Records logo The soundtracks of Neon Genesis Evangelion were produced for the 1995 anime series of the same name and its sequels, remakes and spinoffs. Shiro Sagisu composed the tracks under the direction of Hideaki Anno, director of the series. In addition to Sagisu's compositions, the soundtracks include pieces by Masami Okui, Kotono Mitsuishi and a wide...

 

Anti-submarine warfare stealth corvettes of the Indian Navy INS Kavaratti (P31) on patrol Class overview NameKamorta class BuildersGarden Reach Shipbuilders and Engineers Operators Indian Navy Preceded by Kora class by precedence Abhay class by role Succeeded byNGC (Next-Gen Corvette)[2][3] (Proposed) Cost ₹7,800 crore (equivalent to ₹120 billion or US$1.5 billion in 2023) for four ships (FY 2015)[1] ₹1,950 crore (equivalent to ₹29&#...

 

Novel series by Jane Lindskold Firekeeper SagaCover for Wolf's Blood, sixth book in the seriesThrough Wolf's EyesWolf's Head, Wolf's HeartThe Dragon of DespairWolf CapturedWolf HuntingWolf's BloodWolf's SearchWolf's SoulAuthorJane LindskoldCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreFantasyMedia typePrint, ebookNo. of books8 The Firekeeper Saga is a series of books written by Jane Lindskold. The series was launched in 2001 with the novel Through Wolf's Eyes and as of 2020, is currently made up of...

Cricket tournament 2021–22 Major Clubs Limited Over TournamentDates27 October – 30 November 2021Administrator(s)Sri Lanka CricketCricket formatList A cricketTournament format(s)Round-robin then knockoutHost(s) Sri LankaChampionsTamil Union Cricket and Athletic ClubParticipants26Most runsChanaka Ruwansiri (320)Most wicketsJeffrey Vandersay (24)← 2020–21 The 2021–22 Major Clubs Limited Over Tournament was a List A cricket competition that took place in Sri Lanka.[1] I...

 

South African soccer player Rhoda Mulaudzi Personal informationDate of birth (1989-12-02) 2 December 1989 (age 33)[1]Place of birth Venda, Malonga Village, Ha-Muligidi, South Africa[2]Height 1.50 m (4 ft 11 in)[3]Position(s) ForwardTeam informationCurrent team Dinamo MinskSenior career*Years Team Apps (Gls) Mamelodi Sundowns 2018–2019 Canberra United 12 (4)2019–2020 Apollon Ladies 2020 Mamelodi Sundowns (?) (32)2020– Dinamo Minsk 3 (1)Internat...

 

العلاقات الإيرانية الكيريباتية إيران كيريباتي   إيران   كيريباتي تعديل مصدري - تعديل   العلاقات الإيرانية الكيريباتية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين إيران وكيريباتي.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين: وجه ا...

Чорна гадюка — термін, який має кілька значень. Ця сторінка значень містить посилання на статті про кожне з них.Якщо ви потрапили сюди за внутрішнім посиланням, будь ласка, поверніться та виправте його так, щоб воно вказувало безпосередньо на потрібну статтю.@ пошук посила

 

Limburg Provincie van Nederland (Details) (Details) Kaart: Provincie Limburg in Nederland Geografie Hoofdstad Maastricht Oppervlakte - Land- Water 2.209,85 km²2.146,61 km²63,24 km² Coördinaten 51° 15′ NB, 5° 55′ OL Bevolking Inwoners (eind 2022) 1.128.334 Bevolkingsdichtheid 526 inw./km² Aantal gemeenten 31 Politiek Commissaris vande Koning (lijst) Emile Roemer (SP) Overige informatie Volkslied Limburg mijn vaderland Religie (2015[1]) 64,5% rooms-katholiek27,9% geen...

 

У Вікіпедії є статті про інших людей із прізвищем Таратута.Таратута Василь Миколайович Народився 3 квітня 1930(1930-04-03)Глобинський район, Кременчуцька округа, Українська СРР, СРСРПомер 8 листопада 2008(2008-11-08) (78 років)Москва, РосіяПоховання Троєкуровське кладовищеКраїна  СР...

Edition of the Septuagint published in 1587 Roman Septuagint Title page of the Roman (Sixtine) SeptuagintCountryPapal StatesLanguageKoine GreekPublished1587 The Roman Septuagint, also known as the Sixtine Septuagint (Sixtine LXX) or the Roman Sixtine Septuagint, is an edition of the Septuagint published in 1587, and commissioned by Pope Sixtus V.[1] The printing of the book was worked off in 1586, but the work was not published until May 1587. Hence why a second I on the publication d...

 

Type of dance For the racehorse, see Sword Dancer (horse). Georgian mock-battle ensemble with short swords and bucklers The Sword Dance by Paul Joanovitch Mer Dandiya, a sword dance performed by the communities of Saurashtra Weapon dances incorporating swords or similar weapons are recorded throughout world history.[1] There are various traditions of solo and mock-battle (Pyrrhic) sword dances from Africa,[2] Asia[3] and Europe.[4] Some traditions use sticks or...

 

Not to be confused with Astro Boy. Television channel Astro BellaLogo Of Astro BellaCountryMalaysiaBroadcast areaBruneiMalaysia SingaporeProgrammingLanguage(s)TagalogThaiVietnameseMalay (Selected only)SpanishPicture format16:9 (576i, SDTV)OwnershipOwnerAstro All Asia Networks plcSister channelsAstro RiaAstro PrimaAstro OasisAstro AwaniAstro CeriaAstro CitraAstro WarnaAstro Maya HDAstro Mustika HDHistoryLaunched5 March 2012 (10 years ago)ReplacedB4UClosed1 October 2018 (4 years ago)Replaced by...

Nico Sauer (born November 9, in Munich) is a German composer, performance artist and multimedia artist. Life and education Nico Sauer studied composition with Wolfgang Rihm and Markus Hechtle (BA, University of Music Karlsruhe, 2010–2015), Michael Jarrell (University of Music Geneva 2012–2013), Manos Tsangaris and Franz Martin Olbrisch (MA, Hochschule für Musik Carl Maria von Weber, 2015–2018). During his education, his work was exposed to audiences in Germany, Spain, France, Italy, Ja...

 

62nd Golden Globe AwardsDateJanuary 16, 2005SiteBeverly Hilton HotelBeverly Hills, Los Angeles, CaliforniaHighlightsBest Film: DramaThe AviatorBest Film: Musical or ComedySidewaysBest Drama SeriesNip/TuckBest Musical or Comedy SeriesDesperate HousewivesBest Miniseries or Television movieThe Life and Death of Peter SellersMost awards(3) The AviatorMost nominations(7) SidewaysTelevision coverageNetworkNBC ← 61st Golden Globes 63rd → The 62nd Golden Globe Awards, honoring t...

 

Italian soprano (17th century) Anna Renzi Anna Renzi (c. 1620 – after 1661) was an Italian soprano[1] renowned for her acting ability as well as her voice, who has been described as the first diva in the history of opera. Career Born in Rome, Anna Renzi was highly popular in Vienna in the 1640s and made her debut in 1640 at the Palazzo Pallavicini-Rospigliosi of the French ambassador, in the presence of Cardinal Richelieu, as Lucinda in Il favorito del principe (music lost) by...

American physician Jeffrey Flier21st Dean of the Harvard Medical SchoolIn officeSeptember 1, 2007 – July 31, 2016 Personal detailsBornJeffrey Scott Flier (1948-02-27) February 27, 1948 (age 75)New York, New YorkSpouseEleftheria Maratos-FlierChildren2WebsiteDean of the Faculty of Medicine Jeffrey Flier is an American physician, endocrinologist; widely cited scientist; the Higginson Professor of Medicine and Physiology at Harvard Medical School; and a Distinguished Service Profe...

 

Fox affiliate in Casper, Wyoming, United States For the railway company during the time of the Austrian Empire, see Emperor Ferdinand Northern Railway. KFNBCasper, WyomingUnited StatesChannelsDigital: 20 (UHF)Virtual: 20BrandingKFNB Wyoming's Fox TVMeTV Wyoming (DT2)ProgrammingAffiliations20.1: Fox20.2: MyNetworkTV/MeTVOwnershipOwnerCoastal Television Broadcasting Company LLC[1](Front Range Television LLC)Sister stationsKWYF-LD, KTWO-TV, KGWC-TVHistoryFirst air dateOctober 31, 19...

 

Opera by composer John Christopher Smith The Tempest or The Enchanted Isle is an opera in three acts by composer John Christopher Smith. The work's English language libretto by David Garrick is based on the 1611 play of the same name by William Shakespeare. The opera premiered on 11 February 1756 in London at the Theatre Royal, Drury Lane.[1] Roles Role Voice type Premiere cast, 11 February 1756[1] (Conductor: ) Prospero/Trinculo tenor John Beard Miranda/Ariel soprano Vernon F...

Dialect of English spoken in Birmingham, England Birmingham dialectBrummie dialectNative toUnited KingdomRegionBirmingham, EnglandLanguage familyIndo-European GermanicWest GermanicNorth Sea GermanicAnglo-FrisianAnglicEnglishBritish EnglishWest Midlands EnglishBirmingham dialectEarly formsOld English Middle English Early Modern English Language codesISO 639-3–GlottologNone The Brummie dialect, or more formally the Birmingham dialect, is spoken by many people in Birmingham, England, and ...

 

Category of Indian nationality law Overseas Citizenship of IndiaFront cover of an OCI card[1] issued on or after 15 April 2021First issued9 January 2006; 17 years ago (9 January 2006) (first version) 9 January 2015 (second version) 15 April 2021 (current version)PurposeVisa, Identification, permanent residencyEligibilitysee eligibilityCost₹15000 (In India)US $275 (abroad)Renewal ₹1400 (In India)Renewal US $25 (abroad) Data page of an OCI card issued on or after 9...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!