Успенскі сабор ва Уладзіміры — кафедральны праваслаўны храм Уладзімірскай епархіі на Саборнай плошчы горада Уладзіміра; таксама дзяржаўны музей. Гістарычна, да ўзвышэння Масквы, быў галоўным (кафедральным) храмам Уладзіміра-Суздальскай Русі.
Адзін з помнікаў рускага дойлідства XII стагоддзя, паслужыў узорам для шэрага пазнейшых сабораў, у тым ліку Успенскага сабора Арыстоцеля Фіяраванці.
Роспіс у Саборы рабілі Данііл Чорны і Андрэй Рублёў.
Выявы
Літаратура
- Уладзімірскі Успенскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 216.
- Балыгина Л. П. , Некрасов А. П., Скворцов А. П. Вновь открытые и малоизвестные фрагменты живописи XII в. в Успенском соборе во Владимире // Древнерусское искусство. Монументальная живопись XI—XVII в. М., 1980.
- Вагнер Г. К. Скульптура Древней Руси. М., 1964.
- Воронин Н. Н. Зодчество Северо-Восточной Руси XII—XV вв. Т. 1. М., 1961.
- Раппопорт П. А. Русская архитектура X—XIII вв. Каталог памятников. Л., 1982 (Свод археологических источников. Вып. Е I-47).
- Ульянов О. Г. Летопись древнего собора : неизвестные страницы // Свет невечерний. Владимир , 2001.