Выхаванец ціраспальскага «Шэрыфа», аднак гуляў толькі за другую каманду. Пазней выступаў у розных малдаўскіх камандах.
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» стаў адным з асноўных ігракоў. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў беларускі клуб[3].
У сакавіку 2018 года далучыўся да «Петракуба», дзе гуляў да канца года, пасля чаго завяршыў кар’еру.