У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ваньковіч.
Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч (? — паміж 1745 і 1750) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Жыгімонта Ваньковіча і
Соф’і Храпавіцкай, дачкі віцебскага кашталяна.
Мечнік менскі, войскі менскі ў 1738—1763 гадах, стараста рушаўскі ў 1728 годзе. Пасол на соймы 1711, 1717, 1722, 1726, 1734 гадоў, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1730 годзе.
Валодаў у 1707 годзе маёнткамі Волма, Кабылічы, Гарэлец Менскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета з 1714 года,
Памёр паміж 1745 і 1750 гадах.
Сям’я
У першым шлюбе з Аленай-Барбарай з Валадковічаў, з якой меў сыноў:
- Антоні, стараста рушаўскі.
- Тадэвуш-Казімір, стараста шатроўскі, канюшы менскі, лоўчы менскі, падчашы менскі.
У другім шлюбе з Тэрэзай з Філіповічаў, з якой меў сына Адама.
Літаратура
Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|