У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Халіп.
Уладзімір Трафімавіч Халіп (7 верасня 1939, в. Двор Пліна, Ушацкі раён) — беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).
Біяграфія
Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 года інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я саладат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).
Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно[2].
Сям’я
У шлюбе з Люцынай Бяльзацкай, дачкой беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага, мае дачку Ірыну Халіп (нар. 1967), беларускую журналістку.
Зноскі
Літаратура
- Варатынская, Г. Кінематаграфіст з Ушаччыны / Г. Варатынская // Патрыёт (Ушачы). — 2004. — 22 снеж.
- Халіп Уладзімір Трафімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 553.