У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Багамолаў.
Уладзімір Багамолаў |
---|
Уладзімір Восіпавіч Багамолаў |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
Уладзімір Іосіфавіч Вайцінскі |
Дата нараджэння |
3 ліпеня 1924(1924-07-03)[1][2][…] ці 3 ліпеня 1926(1926-07-03)[3] |
Месца нараджэння |
вёска Кірылава, Маскоўская губерня, СССР[4] |
Дата смерці |
30 снежня 2003(2003-12-30)[5][3] |
Месца смерці |
Масква, Расія |
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік |
Гады творчасці |
1957—2003 |
Кірунак |
тэма Вялікай Айчыннай вайны |
Мова твораў |
руская |
Прэміі |
- Дыплом і медаль ЮНЕСКА «За выдатны ўнёсак у Сусветную літаратуру» за «гуманізацыю жорсткага ваеннага рамяства», 2003
- Прэмія «За годныя творчыя паводзіны ў літаратуры», 2001
- Прэмія імя Мікалая Кузняцова, 2001
|
Узнагароды |
|
Уладзімір Восіпавіч Багамолаў (3 ліпеня 1926, в. Кірылаўка Маскоўскай губ. — 30 снежня 2003) — рускі празаік.
Біяграфія
Скончыў сем класаў сярэдняй школы (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у дзеючай арміі служыў паслядоўна радавым, камандзірам аддзялення, памкамузвода, камандзірам узвода — стралковага, аўтаматчыкаў, пешай разведкі, — у канцы вайны выконваў абавязкі камандзіра роты. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Бібліяграфія
Вядомасць У. Багамолаву прынесла апавяданне «Іван» («Иван», 1958), экранізаванае А. Таркоўскім — «Іванава дзяцінства» («Иваново детство», 1962[7]). Аўтар серыі апавяданняў — «Першае каханне» («Первая любовь», 1958), «Сэрца майго боль» («Сердца моего боль», 1965), «Могілкі пад Беластокам» («Кладбище под Белостоком», 1965), «Зося» (1965), рамана «У жніўні 44-га» (або «Момант ісціны», 1973), аповесці «У крыгеры» (1993).
Раман «У жніўні 44-га» або «Момант ісціны», які з'яўляецца найбольш значным творам пісьменніка, меў немалы поспех у савецкага чытача. У рамане-трылеры па-майстэрску з'яўленая атмасфера на землях Заходняй Беларусі адразу пасля яе заняцця Чырвонай арміяй летам 1944-га, на фоне канфлікту некалькіх нацыябудаўнічых праектаў. Выдатна прамаляваныя індывідуальнасці галоўных герояў, як станоўчых, так і адмоўных. Дзве экранізацыі рамана, у тым ліку, «У жніўні 44-га…» (2000) аўтарства М. Пташука, не былі ўхваленыя аўтарам.
Раман «Момант ісціны» («У жніўні 44-га…») і аповесць «Іван» вытрымалі больш сотні перавыданняў агульным накладам больш за 1 млн. асобнікаў. Кнігі У. Багамолава ўваходзяць у вучэбныя праграмы для чытання сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў шэрага краін, у т.л. Беларусі.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 30 лістапада 2017.
- ↑ пахавальня
- ↑ а б БОГОМОЛОВ Владимир Осипович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 247–248. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ в. Кірылава, 65 км ад Масквы па Яраслаўскай шашы, недалёка ад Сергіева Пасада. Гл. «Богомолов Владимир Осипович» // Краткая литературная энциклопедия, М., Сов. энциклопедия, т. 9, 1962, стр. 154. Кірылаўка — вёска ў складзе гарадской акругі Хімкі, Маскоўская вобласць.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Фільм уганараваны вышэйшай прэміяй Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў».
Літаратура
- Багамолаў Уладзімір Восіпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 197—198.
- Богомолов В. Момент истины: Роман. Повести и рассказы. — М., 1995;
- Богомолов В. Избранное. — М., 1996;
- Момант ісціны: (У жніўні сорак чацвёртага…): раман / Уладзімір Багамолаў; [пераклаў з рускай мовы У. Паўлаў]. — Мінск : Мастац. лiт., 1984. — 415 с.; 20 см. (В пер.)