|
---|
|
Нарадзіўся |
14 ліпеня 1990(1990-07-14)[1] (34 гады)
|
Грамадзянства |
Беларусь |
Рэзідэнцыя |
|
Рост |
183 см |
Вага |
82 кг |
Прафесійная кар’ера |
2007—цяпер |
Вядучая рука |
правая (невядомы бэкхэнд) |
Прызавыя грошы |
$593,140 |
Адзіночны разрад |
Вынікі (в/п) |
13-16 |
Тытулы |
0 |
Найвышэйшы рэйтынг |
129 (19 чэрвеня 2017) |
Цяперашні рэйтынг |
212 (23 ліпеня 2018) |
Турніры серыі Вялікага шлема |
Аўстралія |
2 квал. раўнд (2017) |
Францыя |
2 квал. раўнд (2008, 2014, 2017, 2018 ) |
Уімблдан |
2 квал. раўнд (2011, 2014, 2016) |
ЗША |
2 квал. раўнд (2010, 2015, 2017 ) |
Парны разрад |
Вынікі (в/п) |
3-1 |
Тытулы |
0 |
Найвышэйшы рэйтынг |
117 (19 лістапада 2012) |
Цяперашні рэйтынг |
308 (30 студзеня 2017) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апошняе абнаўленне: 6 жніўня 2018 |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ігнацік.
Уладзімір Ігаравіч Ігнацік (14 ліпеня 1990, Мінск, Беларусь) — беларускі прафесійны тэнісіст. У чэрвені 2007 года стаў лідарам юніёрскага сусветнага рэйтынгу пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі 2007 сярод юніёраў і фіналу Уімблдану 2007 сярод юніёраў.
Выступае за зборную Беларусі на Кубку Дэвіса.
Кар’ера
У 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на юнацкім адкрытым чэмпіянаце Францыі, што зрабіла яго 1-й ракеткай планеты сярод юнакоў (чэрвень 2007). У тым жа годзе Ігнацік стаў сярэбраным прызёрам Уімблданскага турніру і дайшоў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША. 2007 год ён скончыў на 864-й пазіцыі ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, у 2008 стаў 431-м.
У 2008 годзе Уладзімір Ігнацік выступіў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса са зборнай Швейцарыі, саступіўшы ў абодвух матчах Станісласу Ваўрынку (1:3) і Іву Алегра (0:2). У наступным матчы, супраць Грузіі, Ігнацік атрымаў дзве перамогі над Лада Чыхладзэ (3:0) і Нодарам Ітанішвілі (1:0). У маі 2009 года ён саступіў гульцу Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі ў складзе зборнай, якая прайграла з выніковым лікам 0:5.
У чэрвені 2009 Уладзімір Ігнацік выйграў свой першы ф’ючэрс[en] у Польшчы. Улетку ён набраў неблагую форму, дайшоўшы да фіналу яшчэ аднаго ф’ючэрсу ў Сербіі, пасля перамогшы ў польскім, турэцкім і іспанскім турнірах. Трапіўшы ў першую 300 рэйтынгу, Ігнацік паспрабаваў сябе ў чэленджэрах[en]. У лістападзе 2009 ён двойчы выходзіў у чвэрцьфіналы турніраў у Джэрсі і Іакагаме, а ў канцы месяца перамог у Токіа. Год скончыў на 192-й пазіцыі.
У 2010 годзе Ігнацік дайшоў да фіналу аднаго з ф’ючэрсаў у Вялікабрытаніі, а ў 2011 перамог у чэленджэры ў Гуанчжоу.
Зноскі
- ↑ а б Association of Tennis Professionals website
Спасылкі