Украінскі інстытут грамадазнаўства

Украінскі інстытут грамадазнаўства (укр.: Український Інститут Громадознавства). Існаваў з 1925 да 1932 гг. Празе (Чэхаславакія).

Гісторыя

Заснаваны М. Шапавалам на аснове існуючага філіяла Украінскага сацыялагічнага інстытута ў Вене (вядомы, як т.зв. УСІ) з кафедрамі: сацыялогія і палітыка, этналогія, эканоміка і тэхналогія. У 19261929 гг. пры УІГ дзейнічаў завочны Украінскі працоўны інстытут. З УІГ было звязана выдавецтва ў Подзебрадах «Вільна Спілка». Пасля смерці М. Шапавала інстытут спыніў існаванне.

Дзейнасць

Да 1928 г. інстытут выдаў 46 буйных прац. УІГ выпусціў серыю зборнікаў «Суспільство» (1926—1927), навуковы часопіс «Нова Україна» (1922—1928). Пад кіраўніцтвам знаходзіўся Украінскі нацыянальны музей у Празе са сваёй бібліятэкай.

У будынку дзе месціўся інстытут размяшчаўся Беларускі навуковы кабінет[1].

Зноскі

  1. * Васілеўскі, Ю. Р. Беларускі навуковы кабінет / Ю. Р. Васілеўскі // Горадабудаўніцтва беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).. — С. 449.

Літаратура

  • Юренко, О. Український Соціологічний Інститут у Празі // Політична енциклопедія / Національна академія наук Украïни, Інститут політичних і етнонаціональних досліджень ім. І. Ф. Кураса. — Київ: Парламентське видавництво, 2011. — 807 с. — С. 734. — ISBN 978-966-611-818-2.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!