Вежа валынскага тыпу |
Тураўская вежа |
---|
Тураўская вежа на макеце дзяцінца |
Краіна |
Беларусь |
Горад |
Тураў |
Тып будынка |
вежа |
Дата пабудовы |
другая пал. XIII ст. |
Тураўская вежа — вежа валынскага тыпу, якая існавала на тэрыторыі Тураўскага замка ў XIII-XIX стст. і з'яўлялася яго галоўным абарончым збудаваннем. Акрамя абарончай функцыі мела прэзентабельны характар і мусіла сімвалізаваць уладу князя.
Пабудавана ў другой палове XIII ст. з цэглы на вапнавым растворы. Як і Камянецкая вежа адносілася да валынскага тыпу. Паводле планаў XVIII—XIX ст. мела форму круга дыяметрам 11 м. Унутры была падзелена на некалькі баявых ярусаў. Разабрана па загаду расійскіх уладаў у 1830-я гг.
Літаратура