Тулунская акруга |
Краіна |
СССР |
Статус |
акруга |
Уваходзіць у |
Сібірскі край |
Адміністрацыйны цэнтр |
Тулун[1] |
Дата ўтварэння |
1926—1929 |
Дата скасавання |
19 чэрвеня 1929 |
Насельніцтва (1926) |
222,1 тыс. |
Плошча |
187,3 тыс. |
|
Тулунская акруга (руск.: Тулунский округ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Сібірскага краю, якая існавала ў 1926—1929 гадах.
Тулунская акруга была ўтворана 28 чэрвеня 1926 года з Тулунскага і часткі Зімінскага паветаў Іркуцкай губерні. Цэнтрам акругі было прызначана сяло (пазней — горад) Тулун. Акруга была падзелена на 7 раёнаў:
19 чэрвеня 1929 Тулунская акруга была скасавана. Амаль усе яе раёны былі перададзены ў склад Іркуцкай акругі, а Ніжняудзінскі раён — у склад Канскай.
Насельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 222,1 тыс. чалавек. З іх рускія — 75,9 %; беларусы — 14,0 %; украінцы — 4,4 %; татары — 1,5 %; чувашы — 1,0 %.
Заўвагі
- ↑ 5 верасня 1927 сяло Тулун стала горадам
Літаратура
- Административно-территориальное деление Сибири / Астраханцева И. Ф., Дудоладов А. А., Тимошенко М. И.. — Новосибирск: Западно-Сибирское книжное издательство, 1966. — 2 000 экз.