Трэнчынскі замак (славацк.: Trenčiansky hrad) — замак у заходняй Славакіі па-над горадам Трэнчын.
Гісторыя
Замак, верагодна, узнік на месцы старога гарадзішча. Першыя аб’екты, жылая вежа і ратонда, былі збудаваныя ў XI ст. У канцы XIII ст. замкам стаў валодаць венгерскі магнат Матуш Чак, які фактычна кантраляваў тэрыторыю цэлай Славакіі. У гэты час замак быў пашыраны і перабудаваны. Пасля смерці Матуша Чака да XV ст. замак належаў венгерскаму каралю. У XV ст. замак стаў маёмасцю Стэфана Запольскага, які пачаў шырокую перабудову ўсяго замка. У 1540—1560 фартыфікацыю замка ўзмацнілі італьянскія архітэктары. У 1790 годзе замак згарэў. У XIX ст. замак быў закансерваваны, і пазней былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы. У цяперашні час у замку знаходзіцца Трэнчынскі музей.