Трапы адрозніваюцца па месцазнаходжанні на судне (унутраныя і вонкавыя трапы), па шырыні працоўнага праёма (аднапатокавыя і двухпатокавыя), па спосабе мацавання (стацыянарныя, здымныя і пераносныя) і па арыентацыі адносна палубы судна (нахільныя і вертыкальныя). Адрозніваюць парадны трап — пад’ёмны забортны (вонкавы) трап, прызначаны для сувязі ў час стаянкі паміж суднам і прычалам або іншым суднам; штормтрап — вяровачная лесвіца для сувязі паміж суднамі ў неспакойнае, штармавое надвор’е, а таксама высадкі і пасадкі ў шлюпкі (на катары). Таксама існуюць вертыкальныя скоб-трапы без поручняў, якія выкарыстоўваюцца ў памяшканнях і на канструкцыях судна, дзе людзі бываюць рэдка (трумы, мачты, дымавыя трубы, сценкі рубак і інш.).
Унутраныя трапы на пасажырскіх суднах маюць меншы нахіл, большую шырыню і мастацкае аздабленне[4].
Трап / Петров В. П. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 171. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Трап // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 554. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Трап // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 435—436. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
Трап // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 341. — 520 с. — 30 000 экз.
Трап // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 543. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.