Торсхаўнскі сабор (фар.: Havnar Kirkja) — кафедральны сабор у Торсхаўне (Фарэрскія астравы).
Гісторыя
Будынак сабора быў пабудаваны ў 1788 годзе на паўвостраве Тынганес ў старой частцы горада, замяніўшы старую драўляную царкву 1609 года, і сёння з’яўляецца адной з славутасцяў фарэрскай сталіцы. У 1935 і 1968 гг хор царквы падоўжаны, а ў 1968 годзе да будынка былі прыбудаваны некалькі памяшканняў.
Храм, як і большасць на архіпелагу, адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы. Саборам ён стаў з 1990 года, калі быў абвешчаны рэзідэнцыяй епіскапа Фарэр.
Апісанне
У будынку, радыкальна перабудаваным у 1798 годзе захаваліся царкоўная кафедра 1788 года, купель для хрышчэння 1601 года і срэбнае распяцце 1713 года. Першапачаткова вакол будынка былі могілкі, якія не выкарыстоўваюцца больш за 100 гадоў.