У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Халадовіч.
Таццяна Уладзіміраўна Халадовіч (нар. 21 чэрвеня 1991, Пінск, Брэсцкая вобласць[3]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні кап'я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў кіданні кап'я з вынікам 61,49 м[4].
Чэмпіёнка Еўропы 2016 года ў кіданні кап'я з вынікам 66,34 м[4].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 5 месца ў кіданні кап'я з вынікам 64,60 м[4].
Зноскі
Спасылкі