Таццяна Васілеўна Гардашнікава

Таццяна Васілеўна Гардашнікава
Дата нараджэння 29 мая 1959(1959-05-29)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр плакат і кніжная графіка
Вучоба
Уплыў Павел Апанасавіч Семчанка і Леніна Мікалаеўна Міронава
Член у

Таццяна Васілеўна Гардашнікава (нар. 29 мая 1959, г. Мінск) — беларуская мастачка.

Біяграфія

Нарадзілася 29 мая 1959 года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучылася ў П. Семчанкі і Л. Міронавай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1981 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1998 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць

Працуе ў галінах плаката і кніжнай ілюстрацыі. Асноўныя творы: серыя плакатаў «Эканомія і беражлівасць» і «Беражыце будматэрыялы», а таксама «Хлеб усяму галава», «Кадры вырашаюць усё», «Справа N», «Сувеніры з Расіі», «Арменія. Фрагменты трагедыі» (усе ў сааўтарстве з Д. Сурскім); ілюстрацыі да двух зборнікаў «Французскія казкі».

Узнагароды

Узнагароджана дыпломамі ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!