«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну[1], зборнік гісторый з жыцця адной сям’і. Аўтар — Аксана Спрынчан.
Сюжэт
Кніга ўяўляе сабой зборнік гісторый з жыцця сям’і — сям’і Яраша Малішэўскага і Аксаны Спрынчан[2].
Кніга складаецца з шэрагу вясёлых і займальных аповедаў, якімі дзеліцца дачэта пісьменніцы — Альжбэта. У гэтых гісторыях багата рыфмаў, гульняў (у словы і са словамі), і карысных парадаў ад парадысткі дачэты Альжбэты. Кніга вучыць юнага чытача прыслухоўвацца да беларускіх словаў, знаходзіць у іх схаваныя сэнсы і сугуччы. Некаторыя аповеды пабудаваны як цікавыя гульні, якія вучаць адшукаць словы ў словах, рыфмаванню імёнаў[3].
Па словах самой аўтаркі гэта не проста кніга пра яе сям’ю, а кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я не менш цікавая, вясёлая і эксклюзіўная[4].
У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[8].