Тамара Уладзіміраўна Салаўёва |
Дата нараджэння |
5 жніўня 1935(1935-08-05) (89 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
вучоная |
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар тэхнічных навук (1998) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Салаўёва.
Тамара Уладзіміраўна Салаўёва (руск.: Тамара Владимировна Соловьёва; нар. 5 жніўня 1935) — вучоны ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі драўніны, доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Гдоў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей». З 1966 (1963) года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1966 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы».
Навуковая і грамадская дзейнасць
Навуковыя працы распрацоўцы і даследаванні ўласцівасцяў новых кудзелістых паўфабрыкатаў для выкарыстання пры атрыманні драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону; зніжэнне таксічнасці драўняных кампазіцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцый злучнага ў вытворчасці драўнянастружкавых пліт; тэхналогіі біяпаліва ў выглядзе пелет і брыкетаў на аснове драўніны розных парод і аднагадовых раслін. Аўтар 242 навуковых публікацый, 16 вучэбных дапаможнікаў, манаграфіі і 42 вынаходстваў[2].
Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук. Удзельнічае ў падрыхтоўцы магістраў, кандыдатаў і доктара навук[2].
Член савета па абароне дысертацый, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне лясной справы краін СНД[2].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі