У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Янкова.
Тáмара Сямëнаўна Янкóва (1919, Росаш, Варонежскай вобласці — 2005) — беларускі мовазнавец, дыялектолаг. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Беларуска, з працоўных. У 1935 годзе Тамара Сямёнаўна скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут, які скончыла ў 1939 годзе. Была пакінутая на працу асістэнтам кафедры рускай мовы. На гэтай пасадзе прапрацавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З 1941 па 1943 гг. Тамара Сямёнаўна знаходзілася на акупаванай тэрыторыі, пражывала ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З лістапада 1942-га па красавік 1943 года працавала табельшчыцай на рамонтным заводзе ў Гомелі. У 1942—1943 па гадах была звязана з групай партызан атрада «Бальшавік» Гомельскага партызанскага злучэння.
Пасля вызвалення Гомельшчыны ад акупантаў, у 1943—1944 гадах, Т. С. Янкова працавала сакратаром Баршчэўскага сельскага савета, а з ліпеня 1944 года асістэнтам у Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя В. П. Чкалава. У 1955 годзе Тамара Сямёнаўна абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1963 годзе была зацверджана ў вучоным званні дацэнта і працягвала працаваць старшым выкладчыкам, дацэнтам, а затым загадчыцай кафедры рускай і беларускай моў педагагічнага інстытута і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта да выхаду на заслужаны адпачынак у 1983 годзе.[1]
Навуковая дзейнасць
На працягу 1975—1977 гадоў на кафедры рускай і беларускай моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта асноўная праблема — беларуская лексікалогія. У гэтую праблему ўключаны дзве тэмы — «Абласны слоўнік Гомельшчыны» і «Літаратурна-дыялектны слоўнік беларускай мовы». Т. С. Янкова выпусціла значную працу — «Дыялектычны слоўнік Лоеўшчыны».[2]. Змяшчае лексіку, характэрную для мясцовай гаворкі сельскага насельніцтва на тэрыторыі паабапал р. Дняпра ў аколіцах г. Лоева Гомельскай вобласці. [3]
Працы
- Говоры Лоевского района Гомельской области: (фонетика и морфология): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Т. С. Янкова. — Москва, 1955.
- Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны: [каля 7000 слоў]/Т. С. Янкова. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982.- 432 с.
Зноскі