Тамара Паўлаўна Лісіца

Тамара Паўлаўна Лісіца
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1956(1956-10-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Вучоба
Член у

Тамара Паўлаўна Лісіца (нар. 12 кастрычніка 1956, в. Прыбыткі, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1977), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1989). Выкладае ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў (з 2004 г.). Член Беларускага саюза мастакоў (1999).

Пераважная сфера творчых інтарэсаў — мастацкі тэкстыль, выкананы ў тэхніцы ручнога ткацтва. У пейзажах Тамары Лісіцы прасочваецца класічны напрамак сучаснага мастацтва габелена. Ураўнаважанасць кампазіцый, стрыманасць срэбна-блакітнага з вохрыста-карычняватымі акцэнтамі каларыту, пастаральнасць інтанацый і дакладна знойдзеная мера перапляцення рэальнага пейзажу і яго стылізацыі ў матэрыяле надаюць звычайным матывам узвышанае, прыўзнята-рамантычнае гучанне. Яе кампазіцыі — удалы прыклад сучаснай інтэрпрэтацыі стылю і духу традыцыйнай шпалеры.

Сярод асноўных твораў: габелены «Зімовы вечар» (1999), «Сакавік» (1999), «Красаванне» (1999), «Вёсачка» (2000), «Зімовы дзень» (2001), «Ружовы захад» (2001); трыпціхі «Экалогія» (1998), «Гарачае лета» (1999), «Апошні матылёк лета» (2000) і інш.

Літаратура

  • Цыбульский, М. Л. Лисица Тамара Павловна / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 71.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!