Тамара Мікалаеўна Суша

Тамара Мікалаеўна Суша
Дата нараджэння 2 студзеня 1941(1941-01-02) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці лексікограф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Тамара Мікалаеўна Суша (нар. 2 студзеня 1941(1941-01-02)) — беларускі лексікограф, педагог. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы МДЛУ. Вывучае праблемы супастаўляльнай лінгвістыкі, тэарэтычныя і практычныя пытанні перакладной лексікаграфіі на матэрыяле англійскай і беларускай моў.

Дзейнасць у цэнтры «Слоўнік»

Навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ

На працягу многіх гадоў Т. М. Суша з’яўлялася навуковым кіраўніком аўтарскага калектыву (навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ), які займаўся ўкладаннем англійска-беларускіх слоўнікаў. У розныя гады ў яго ўваходзілі Алена Уладзіміраўна Таболіч, Алена Канстанцінаўна Шчука, Сталіна Адамаўна Ігнатава; Наталля Генрыхаўна Брэйво, Алена Мікалаеўна Шаўлова, Ларыса Валянцінаўна Вікторка, Аксана Васільеўна Семянькевіч, Юлія Мікалаеўна Кардубан, Пітэр Джон Мэё (Peter J. Mayo, Вялікабрытанія).

Пры ўкладанні Англійска-беларускага слоўніка, выдадзенага ў 2013 годзе, былі выкарыстаны матэрыялы картатэкі цэнтра «Слоўнік» МДЛУ. Слоўнік уключае каля 60 тысяч найбольш ужывальных слоў і ўстойлівых словазлучэнняў сучаснай англійскай мовы, тэрміналогію розных галін ведаў, агульна-палітычную лексіку, англамоўныя лінгвакультурныя рэаліі. У беларускай частцы ўлічаны «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 года. Слоўнік разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў: перакладчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў і школьнікаў.

Бібліяграфія

Артыкулы

  • Суша Т. М. — Шчэрбін В. К. Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі / Мн.: Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор», 1996 // Вестник МГЛУ. Серия 1, Филология, № 2, 1997. — C. 131—132.
  • Суша Т. М. Перакладныя англа-беларускія слоўнікі (лінгвістычны аналіз) // Vocabulum et vocabularium: сб. научн. трудов по лексикографии / Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно, 1998. — C. 35—36.
  • Суша Т. М. Мэё Пітэр Джон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: Т. 11 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — С. 57.
  • Суша Т. М. Аб некаторых параметрах лексікаграфічнага апісання лексікону ў Англійска-беларускім слоўніку (60 000 слоў і ўстойлівых словазлучэнняў) / Т. М. Суша // Слово в языке и речевой деятельности: материалы круглого стола, посвященного памяти профессора кафедры лексикологии английского языка И. И. Токаревой, Минск, 14 дек. / Минский государственный лингвистический университет. — Минск : МГЛУ, 2007. — С. 104—107.

Кнігі

  • Практика устной речи. Учебное пособие для студентов, изучающих английский язык как вторую специальность (третий год обучения). / Т. Н. Суша, И. В. Король, В. П. Бовш и др. — Мн. : МГПИИЯ, 1977. — 112 с.
  • Учебно-методическое пособие по общественно-политической лексике по курсу «Практика устной и письменной речи» : Для студентов 4 курса фак. англ. яз. / Т. Н. Суша, А. В. Охременко, Е. А. Махонина и др. — Мн. : МГПИИЯ, 1982. — 109 с.
  • Задания и упражнения по курсу «Лексикология современного английского языка» для студентов III и IV курсов / Т. Н. Суша, В. Н. Винокурова, С. А. Игнатова и др. — Мн.: МГПИИЯ, 1984. — 60 с.
  • Лингвистические основы лексикографии : Учеб. пособие. — Мн.: МГЛУ, 1999. — 110 с.
  • Лексикология английского языка. Практикум. — Мн.: МГЛУ, 2001. — 62 с.

Слоўнікі

Узнагароды

  • Медаль Францыска Скарыны (1998) — за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё вышэйшай школы[1].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь № 558 «О награждении группы работников Минского государственного лингвистического университета государственными наградами Республики Беларусь»(недаступная спасылка) // Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 год, № 33, С. 839.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!