У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Абраменка.
Тамара Мікалаеўна Абраменка (нар. 26 лістапада 1938, Смалявічы) — беларускі вучоны ў галіне цеплафізікі і малекулярнай фізікі. Доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1994).
Біяграфія
Скончыла ў 1960 годзе Мінскі педагагічны інстытут. Працавала ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава. 3 1980 г. у Інстытуце прыкладной фізікі АН Беларусі. Аўтар шэрагу навуковых прац па тэрмадынаміцы працэсаў пераносу энергіі, цеплафізічных уласцівасцей газаў і іх сумесей.
Літаратура