Тамара Аляксееўна Грынчанка (укр.: Тамара Олексіївна Грінче́нко; нар. 23 лютага 1938, вёска Качубееў, Чэмеравецкі раён Хмяльніцкая вобласць, УССР) — украінскі спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій[3]. Доктар фізіка-матэматычных навук. Член асацыяцыі камп’ютэрызацыі адукацыі (ЗША).
Біяграфія
Скончыла Кіеўскі ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1960-х знялася ў фільме «Каханне і сяброўства ў каменным веку»[4].
У 1956—1986 годзе працавала ў Кіеўскім Інстытуце кібернетыкі АН УССР. 1969—1971 — вядучым канструктарам, 1971—1986 — галоўны канструктар на праекце, які займаўся распрацоўкай першых персанальных камп’ютараў у свеце «МІР» (машыны інжынерных разлікаў).
З 1986 — працуе ў Кіеўскім Інстытуце прыкладной інфарматыкі, з 1992 — загадчыца аддзела гіпертэкставых сістэм.
У 1994 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Тэхнічныя навукі»[5].
Пад кіраўніцтвам Грынчанкі створана першая ва Украіне гіпертэкставая сістэма «ГИПСИ» (1991) і шэраг сайтаў, упершыню якія прэзентавалі Украіну ў Інтэрнэце (1996), выраблены кампакт-дыскі «Знаёмцеся, Украіна» (1999) і «Украіна» (2000).
З 2003 — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута тэлекамунікацый і глабальнай інфармацыйнай прасторы НАН Украіны[6]. Займалася распрацоўкай алгарытмічных моў высокага ўзроўню для інтэлектуальных камп’ютараў.
Цікавіцца Вікіпедыяй, у прыватнасці ў 2010 годзе разам з мужам напісала артыкул «Вікіпедыя як элемент культуры інфармацыйнага грамадства» для Весніка НАН Украіны[7][8].
Сям’я
Муж Віктар Грынчанка, доктар фізіка-матэматычных навук (1994).
Манаграфіі (у суаўтарстве)
- Программирующая программа с входным адресным языком для машины УРАЛ-1 (1964)
- Программное обеспечение ЭВМ МИР-1 и МИР-2 (1976)
- Машинный интеллект и новые информационные технологии (1993)
Іншыя працы
- 1994 — Методи і способи репрезентації і обробки символьної інформації в інтелектуальних обчислювальних системах. [9]
- 2011 — «ІТ-проекція технологічного розвитку України». Полумієнко Сергій, Рибаков Леонід, Грінченко Т. О., Довгий С. О., Київ, Азимут-Україна. — 184 с. — 978-966-1541-24-4[10]
Узнагароды
- 1998 — прэмія імя В. Глушкова НАН Украіны
Зноскі
Літаратура
- Імена України. Біографічний щорічник 2001, — Київ: Фенікс — 2001/ за ред. Ю. О. Храмова та інших