Сігулдскі сярэдневяковы замак (лат.: Siguldas viduslaiku pils), вядомы ў сярэднявеччы як замак Зэгевольд — адзін з замкаў у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны крыжакамі.
Гісторыя
Замак быў пабудаваны ў 1207—1209 гадах, па загадзе магістра Ордэна мечаносцаў Вена фон Рорбаха на тэрыторыі аднаго з былых ліўскіх паселішчаў на беразе ракі Гаўі. У 1345 годзе замак быў часова захоплены вялікім князям літоўскім Альгердам. У 1558 годзе быў пашкоджаны войскам Івана Грознага. З 1562 года ў складзе Інфлянтаў.
Падчас Вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй моцна пашкоджаны. У 1627 годзе шведскі кароль Густаў II Адольф перадаў замак у валоданне Акселя Уксеншэрны. Падчас Вялікай Паўночнай вайны замак быў канчаткова разбураны. Пасля яе — ужо ў складзе Расійскай імперыі — замак змяніў некалькі гаспадароў, і ў рэшце рэшт, перайшоў ва ўладанне роду фон Борхаў. У другой палове XIX стагоддзя гаспадыней замка становіцца Вольга Крапоткіна (у дзявоцтве фон Борх), і праз яе замак перайшоў да роду Крапоткіных, якія валодалі ім да абвяшчэння незалежнасці Латвіі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі