Сяргей Паўлавіч Сень
Дата нараджэння
11 красавіка 1946 (1946-04-11 ) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сень .
Сяргей Паўлавіч Сень (нар. 11 красавіка 1946 , г. Мінск ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў у 1964 годзе архітэктурна-будаўнічы тэхнікум , у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі А. П. Воінаў , У. М. Вараксін , У. А. Чантурыя ). У 1971 −1975 гадах працаваў у Белдзяржпраекце ; у 1975 —1979 гадах у Мінскім філіяле ЦНДІпрамзернепраекта ; у 1979 —1992 гадах галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце ; з 1992 года кіраўнік унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Сеня С. П. ».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск .
Біяграфія
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання
Асноўныя працы: лабараторны корпус Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1978 ); мікрараён па Аршанскай шашы ў Магілёве (1979 ); цэх рулонных нарыхтовак доследна-механічнага завода (1979); інжынерны корпус і вытворчы цэх ВА «Захспецаўтаматыка » (1981); рэканструкцыя будынка Пухавіцкага РК КПБ у Мар’інай Горцы (1984); дзіцячая шахматна-шашачная школа ў г. Мінску (1986); рэканструкцыя будынка ЦК ЛКСМБ у г. Мінску (1986); жылы дом у г. Фаніпаль .
Літаратура