Пачынаў кар’еру ў мінскім «Буравесніку», пазней гуляў у Сярэдняй Азіі і Польшчы. У 1993 годзе вярнуўся ў Беларусь і стаў адным з самых забіўных нападнікаў Вышэйшай лігі. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У 2001 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў СКАФе, пазней працаваў трэнерам у мінскіх «Лакаматыве» і «Дынама». У 2005 годзе узначаліў мінскую «Змену» (пазней «Мінск»). Вывеў гэты клуб у Вышэйшую лігу беларускага чэмпіянату. Пакінуў «Мінск» у 2009 годзе, пасля працаваў у мінскім «Дынама», быў галоўным трэнерам клуба СКВІЧ.
У пачатку 2012 года стаў галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны». Быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў ліпені 2012 года. У снежні 2012 года папоўніў трэнерскі штаб казахстанскага «Іртыша»[2]. Пакінуў паўладарскі клуб улетку 2013 года.
У маі 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Гарадзеі»[3]. Пасля няўдалага сезона 2014, у якім «Гарадзея» заняла толькі шостае месца ў Першай лізе, на наступны год каманда з Нясвіжскага раёна забяспечыла выхад у Вышэйшую лігу. У сезонах 2016 і 2017 «Гарадзея» была адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. У лістападзе 2017 года кантракт клуба з Яромкам быў падоўжаны да 2019 года[4].
У чэрвені 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Гарадзеі» і ўзначаліў моладзевую зборную Беларусі[5]. Заставаўся трэнерам моладзевай зборнай да снежня 2020 года[6].
У снежні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Мінска»[7]. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[8].
У лютым 2024 года зноў стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі[9].