| У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Флаг Белорусской ССР(руск.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыць цяперашні артыкул праз пераклад. |
Сцяг БССР — дзяржаўны сімвал БССР, зацверджаны 25 снежня 1951, аўтар мастак Мікалай Гусеў. Сцяг Беларусі ўзору 1995 года ёсць мадыфікацыяй сцяга БССР.
Арнамент на сцягу ўзору 1951
У канцы 1940-х з’явілася палітычная патрэба ў візуальна розных дызайнах сцягоў саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Для сцяга БССР у якасці адметнасці выбралі беларускі народны арнамент. Тады ў даваенных архівах Белпрамсавета быў знойдзены малюнак вышыўкі на ручніку, вышытым у 1917 сялянкай Матронай Маркевіч з в. Клімавічы Сенненскага раёна. Вышыўка называлася «Узыходзячае сонца». Мастак Мікалай Гусеў падрыхтаваў праект на аснове малюнка, з пэўнымі сімвалічнымі дадаткамі.
Арнамент сцяга сімвалічна расшыфроўваецца так (паласа з арнаментам павернутая гарызантальна):
- цэнтральная рамбавідная фігура сімвалізуе ўзыходзячае сонца;
- рагавідныя фігуры злева і справа ад яе сімвалізуюць багацце і дабрабыт;
- фігура ўнутры ромба гэта «ключ да шчасця»;
- прамавугольная фігура з меншымі прамавугольнікамі, далучанымі злева і справа, гэта «вотыўны знак», які выражае жаданне здзяйснення мар;
- арнаментальная фігура сімвалізуе хлеб (гэтага не было на арыгінальнай вышыўцы, дададзена пасля пэўнай дыскусіі).
Гл. таксама
Літаратура
- Басаў А. Н., Куркоў І. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Н. Найдовіч. — Мн.: Полымя, 1994. ISBN 5-345-00730-6.